Сялец (археалагічны помнік)
Селішча і курганны могільнік | |
Сялец | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сялец (Навагрудскі раён) |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000462 |
Сяле́ц[1] — археалагічны помнік (селішча і курганны могільнік) у Беларусі, каля вёскі Сялец Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Селішча раннефеадальнага часу. Даследавалася Прыбалтыйскай археалагічнай экспедыцыяй у 1956 годзе і В. У. Шаблюком у 1983 годзе[1]. Знойдзена кераміка, жалезны серп, нажы, падкова, шкляныя пацеркі, грузіла, манета (барацінка) XVII стагоддзя. Найбольш ранняя знойдзеная кераміка адносіцца да XII стагоддзя[1].
Курганны могільнік дрыгавічоў складаецца з 51 насыпу вышынёй 0,5—1 м і 4—6 м у дыяметры. Асобныя насыпы маюць вышыню да 2 м і дыяметр да 10 м. Даследаваліся ў 1972 годзе К. В. Паўлавай і ў 1973 годзе М. А. Ткачовым. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены бронзавыя спражкі, жалезныя нажы, пярсцёнкі, металічныя і шкляныя пацеркі, гліняныя гаршчкі, рэшткі драўлянага вядзерца. Могільнік датуецца X—XI стагоддзямі[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяле́ц // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.