Перайсці да зместу

Сямён Георгіевіч Шарэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямен Георгіевіч Шарэцкi
Сцяг12-ы Старшыня
Вярхоўнага Савета Беларусі
10 студзеня 1996 — 1996
Папярэднік Мечыслаў Іванавіч Грыб
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 23 верасня 1936(1936-09-23) (88 гадоў)
в. Лаўрышава, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці
Нацыянальнасць Беларус
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Сямён Шарэцкі

Сямё́н Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нар. 23 верасня 1936, в. Лаўрышава, Навагрудскае ваяв., Польшча, цяпер Навагрудскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970).

Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), член-карэспандэнт Расійскай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэмік Украінскай акадэміі аграрных навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.

Працаваў намеснікам старшыні (з 1959), старшынёй калгасу «Зорка» (з 1963), старэйшым выкладчыкам (1970—1976), загадчыкам кафедрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці» у ВПШ (з 1976), старшынёй калгасу «Чырвоны Сцяг» Валожынскага раёна Мінскай вобласці (1984—1993).

У 1993 саветнік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі (з 1994). Дэпутат ВС РБ (з 1995), старшыня ВС РБ (з студзеня 1996). 21 ліпеня 1999 дэпутаты ВС РБ XIII склікання, прыхільнікі Канстытуцыі 1994 года, прызначылі яго в.а. прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільнюсе (Літва), лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.

Эміграваў у 2001 годзе ў ЗША, атрымаў грамадзянства, жыве ў Каліфорніі ў горадзе Лівермор[1].

Зноскі

  • Сьпіс беларускіх палітыкаў // Беларуская палітычная сістэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: Зборнік аналітычных артыкулаў. Канцэпцыя Казанэцкі П., Булгакаў В.; Рэд. Булгакаў В. — Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група. 2001. ISBN 83-916658-0-1;
  • Шарецкий Семён // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6;
  • Шарецкий Семён // История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3.