Сямён Сямёнавіч Абамелік-Лазараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Сямёнавіч Абамелік-Лазараў
Род дзейнасці дзяржаўны служачы, археолаг, геолаг, прамысловец
Дата нараджэння 12 (24) лістапада 1857
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня (2 кастрычніка) 1916 (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Semyon Davydovich Abamelik-Lazarev[d]
Маці Yelizaveta Abamelek-Lazareva[d]
Жонка Maria Pavlovna Abamelik-Lazareva (Demidova)[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Князь Сямён Сямёнавіч Абамелек-Лазараў (1857 — 19 верасня 1916; да 1873 года — князь Абамелек, таксама сустракаецца напісанне прозвішча Абамелік-Лазараў) — буйны расійскі прамысловец канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

Быў уладальнікам Чармозскай прыватнаўласніцкай горназаводскай акругі, спадчыннік і апошні прадстаўнік прамысловага роду Лазаравых і князёў Абамелек-Лазаравых; да пачатку Першай сусветнай вайны — адзін з найбагатшых людзей Расіі. Ганаровы апякун Лазараўскага інстытута ўсходніх моў; старшыня Савета маскоўскіх армянскіх цэркваў. Шталмайстар імператарскага двара Археолаг-аматар, аўтар шматлікіх твораў на розныя тэмы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1857 годзе. Сын князя Сямёна Давыдавіча Абамелека (1815—1888), прадстаўніка арыстакратычнага армянскага роду, і княгіні Лізаветы Хрыстафораўны Абамелек, у дзявоцтве Лазаравай (1832—1904). Пасля смерці ў 1873 годзе дзеда па маці Хрыстафора Акімавіча Лазарава, прамыслоўца і апошняга прадстаўніка мільянерскага роду Лазаравых, прозвішча Лазаравых найвышэйшым указам было далучана да прозвішча князёў Абамелек.

У 1881 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата (дысертацыя «Ферэйскія тыраны»).

У 1881—1882 гадах разам з мастаком В. Д. Паленавым і прафесарам А. В. Прахавым здзейсніў вандроўку па краінах Міжземнамор'я. У 1882, падчас падарожжа ў Сірыю, на раскопах Пальміры знайшоў мармуровую пліту з надпісам на грэчаскай і арамейскай мовах, якая змяшчае мытны тарыф 137 г. н.э., што адыграла потым вялікую ролю ў даследаванні арамейскай мовы. За гэта адкрыццё Акадэмія надпісаў Францыі (адна з пяці акадэмій Інстытута Францыі) прызнала Абамелек-Лазарава сваім ад'юнктам. У 1884 годзе выдаў па выніках раскопаў раскошна аформленую кнігу «Пальміра», у 1897 годзе — кнігу «Джараш». З канца 1880-х гадоў Абамелек-Лазараў, засяродзіўшыся на кіраванні бізнесам, адыходзіць ад археалогіі.

З 1888 года, пасля смерці бацькі, Абамелек-Лазараў становіцца кіраўніком матчынага «Пермскага маёнтка» — Чармозскай прыватнаўласніцкай горназаводскай акругі. Абамелек-Лазараў асабіста і актыўна кіраваў велізарным комплексам прадпрыемстваў да самай смерці. Асноўны вытворчы комплекс знаходзіўся на Урале; Абамелек-Лазараў наведваў яго, зазвычай, прыкладна на месяц раз у годзе, астатні час жывучы ў Санкт-Пецярбургу і ў Італіі.

З 1893 года — на пасадзе шталмайстра.

З 1897 года член Горнага савета — калегіі пры Горным дэпартаменце Міністэрства Фінансаў (а потым Міністэрства Гандлю і прамысловасці). З 1898 года — сапраўдны стацкі саветнік.

У 1897 годзе жаніўся з Марыяй Паўлаўнай Дзямідавай (вядомай пад імем Міна), князёўнай Сан-Даната (1877—1950), прадстаўніцай іншага вядомага ўральскага горназаводскага роду, дачкой Паўла Паўлавіча Дзямідава, князя Сан-Даната. Шлюб быў бяздзетным.

У 1904 годзе ўспадкаваў ад маці ўсю яе велізарную маёмасць.

З 1905 года — таемны саветнік, шталмайстар.

У 1916 годзе раптоўна (ад разрыву сэрца) сканаў у Кіславодску. Пахаваны ў сямейным склепе на Смаленскіх армянскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

Абамелек-Лазараў быў ганаровым апекуном Лазараўскага інстытута ўсходніх моў (заснаванага яго продкамі па матчынай лініі ў 1815 годзе); ганаровым міравым суддзём Крапівенскага павета Тульскай губерні; членам Камітэта Апякунства імператрыцы Марыі Фёдараўны аб глуханямых; сапраўдным членам Рускага археалагічнага таварыства; членам Адменнага камітэта па ўзмацненні вайсковага флота на самаахвотныя ахвяраванні; членам Таварыства апекі пра знявечаных ваяроў, калек і кінутых дзяцей; старшынём будаўнічага камітэта рускага праваслаўнага храма ў Рыме (храм Св. Мікалая Цудадзея). Абамелек-Лазараў працягваў па звычаі армянскіх продкаў Лазаравых фінансава падтрымваць армяна-грыгарыянскую царкву ў Расіі. Абамелек-Лазараў, аднак, не захапляўся дабрачыннай дзейнасцю ў аб'ёме большым, чым тое было прынята ў вышэйшым арыстакратычным асяроддзі таго часу.

Абамелек-Лазараў — аўтар кніг як па адмысловых пытаннях горнай справы і падаткаабкладання ў данай сферы, так і па геапалітычных і ваенных пытаннях (магчымасць усеагульнага міру, вынікі і ацэнка дзейнасці рускага войска ў руска-японскую вайну). У сферы горнай справы Абамелек-Лазараў выступаў супраць ідэі так званай «горнай свабоды» (свабоднага доступу да радовішчаў карысных выкапняў), за захаванне гістарычных прывілеяў горназаводчыкаў. Палітычныя пагляды Абамелек-Лазарава былі кансерватыўна-манархічнымі і антысеміцкімі (у прыватнасці, ён не наймаў на працу яўрэяў), ён браў удзел у дзейнасці манархічнага палітычнага салона Б. В. Шцюрмера.

Абамелек-Лазаравым быў заснаваны «Раманаўскі кубак» — прыз за авіяцыйны пералёт з Санкт-Пецярбурга ў Маскву і назад за 24 гадзіны (1912—1913 гады) і «Кубак імя С. С. Абамелек-Лазарава» за пералёт з Адэсы ў Санкт-Пецярбург.

Па тэстаменце Абамелек-Лазарава, віла ў Рыме і прыбыткі ад замежных каштоўных папер перадаваліся ў пажыццёвае карыстанне яго жонцы, пасля яе смерці віла павінна была перайсці ў карыстанне Акадэміі Мастацтваў, а прыбыткі ад капіталаў — на арганізацыю медыка-санітарных пунктаў у Крапівенскім павеце Тульскай губерні

Сачыненні С. С. Абамелік-Лазарава[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грузинов А. С. Хозяйственный комплекс князей Абамелек-Лазаревых во второй половине XIX - начале XX вв. — М.: РОССПЭН, 2009. — 503 с. — (Экономическая история. Документы, исследования, переводы.). — ISBN 978-5-8243-1268-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]