Васіль Дзмітрыевіч Паленаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Дзмітрыевіч Паленаў
Фатаграфія
Партрэт Васіля Паленава пэндзлю І. Я. Рэпіна
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1844(1844-06-01)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 ліпеня 1927(1927-07-18)[3][4][…] (83 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Dmitriy Vasilevich Polenov[d]
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж і гістарычны жывапіс
Вучоба:
Узнагароды:
Сайт: vasily-polenov.ru
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Васіль Дзмітрыевіч Паленаў (руск.: Васи́лий Дми́триевич Поле́нов, 1844, Санкт-Пецярбург — 18 ліпеня 1927, сядзіба Барок, цяпер Паленава, Тульская вобласць) — рускі жывапісец, сапраўдны член пецярбургскай АМ (1893), народны мастак РСФСР (1926). Сын Дз. В. Паленава.

Вучыўся ў Паўла Чысцякова і ў Пецярбургскай АМ (1863-71). Пенсіянер АМ у Італіі і Францыі (1872-76). Удзельнічаў у серба-чарнагорска-турэцкай (1876) і руска-турэцкай (1877-78) войнах як мастак-карэспандэнт. З 1878 года — перасоўнік. За мяжой выканаў шэраг карцін на тэмы еўрапейскай гісторыі. З 1873 афармляў спектаклі ў доме і пазней у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава; у 1910-18 гадах вёў у Маскве асветніцкую дзейнасць па арганізацыі народнага тэатра. У 1882-95 гадах выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Вучні Паленава: І. І. Левітан, К. А. Каровін, І. С. Астравухаў, А. Я. Архіпаў, А. Я. Галавін і інш. У 1905 годзе Паленаў разам з В. А. Сяровым накіраваў у Савет АМ пратэст супраць расстрэлу рабочых 9 студзеня. У сядзібе Барок (з 1931 — Паленава, Тульская вобласць) Паленаў стварыў мастацкі музей (ў 1939 годзе перададзены сваякамі Паленава ў дар дзяржаве).

Зноскі

  1. Vasili Dmitrievich Polenov // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vasili Dmitrievich Polenov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Поленов Василий Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Vasili Dmitrievich Polenov