Сямён Юльевіч Сямкоўскі
Сямён Юльевіч Сямкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1883 ці 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1937 ці 1937[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Сямён Юльевіч Сямко́ўскі[2], сапраўднае прозвішча Бранштэйн[2] (15 сакавіка 1882 — 18 сакавіка 1937[2][3][4][5]) — украінскі савецкі вучоны, філосаф, палітычны дзеяч, сацыёлаг, акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1929). Стрыечны брат Льва Троцкага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Магілёў. Член РСДРП з 1901 года, с 1903 года меншавік. Супрацоўнічаў у часопісах «Луч», «Наше слово» і інш. Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверстэта. У 1907—1917 гадах знаходзўся ў эміграцыі ў Вене. У гады Першай сусветнай вайны цэнтрыст, удзельнічаў у выданні сацыял-дэмакратычнай газеты «Голос» у Парыжы[6]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года меншавік-інтэрнацыяналіст, дэлегат Аб’яднанангага з’езда РСДРП у жніўні 1917 года, абраны ў Цэнтральны камітэт ад меншавікоў-інтэрнацыяналістаў[6]. Да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ставіўся адмоўна. У 1918 годзе пераехаў на Украіну. У 1920 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці. Выкладаў у Кіеўскім (1918—1920) і Харкаўскім універсітэтах. З 1920 года прафесар[6] у Харкаўскім інстытуце народнай гаспадаркі і Харкаўскім пеагагічным інстытуце[6]. У 1922—1931 гадах загадчык кафедры Украінскага інстытута марксізму-ленінізму (Харкаў)[3].
У сакавіку 1936 года С. Сямкоўскі быў арыштаваны па абвінавачванні ў стварэнні «контррэвалюцыйнай трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі» на Украіне і прысуджаны да вышэйшай меры, расстраляны 18 сакавіка 1937 года[3]. Рэабілітаваны пасмяротна[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы С. Ю. Сямкоўскага датычацца гістарычнага матэрыялізму, гісторыі філасофіі і філасофскіх пытанняў прыродазнаўства, тэорыі адноснасці.
Сярод твораЎ:
- Национальный вопрос в России — Пг.: Книга, 1918. — 22 с.;
- Людвиг Фейербах (1804—1872). Очерк материалистической философии, X., 1922;
- Марксизм как предмет преподавания, [2 изд.], X., 1923;
- Конспект лекций по историческому материализму, 3 изд., X., 1924;
- Этюды по философии марксизма, М., 1924;
- Теория относительности и материализм, X., 1924;
- Марксистская хрестоматия : Пособие для преподавателей и студентов : В 3 томах / Проф. С. Ю. Семковский. — 4-е изд. — Харьков: Гос. изд. Украины, 1924;
- Что такое марксизм, 5 изд., X., 1925;
- Диалектическій материализм и принцип относительности, М.-Л., 1926.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Семковський Семен Юлійович (15.03.1882-18.03.1937) Архівавана 4 лютага 2024. // НАН Украіны
- ↑ Taras Zakydalsky Semkovsky, Semen // Canadian Institute of Ukrainian Studies. Encyclopedia of Ukraine, vol. 4 (1993)
- ↑ Па іншых звестках дата нараджэння 4 сакавіка
- ↑ а б в г БРОНШТЕЙН Семен Юльевич // Российская Еврейская Энциклопедиия (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сямко́ўскі Сямён Юльевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Семко́вский (Бронштейн), Семен Юльевич // Философская энциклопедия: [в 5 т.] — Т. 4. «Наука логики» — Сигети / гл. ред. Ф. В. Константинов. — М. : Советская энциклопедия, 1967. — С. 578. — 592 с, ил. — 66 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Семковський Семен Юлійович (15.03.1882 — 18.03.1937) Архівавана 4 лютага 2024. (укр.) // НАН Украіны
- БРОНШТЕЙН Семен Юльевич // Российская Еврейская Энциклопедиия (руск.)
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 18 сакавіка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў СССР
- Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены РСДРП
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Філосафы СССР
- Філосафы Украіны
- Сацыёлагі СССР
- Палітыкі СССР
- Меншавікі
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР