Сяргей Анісімавіч Каваленка
Сяргей Анісімавіч Каваленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1945 (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота, партызаны |
Гады службы | 1940—1941, 1943—1945 |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Сяргей Анісімавіч Кавале́нка (27 лістапада 1921, вёска Ульянавічы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 2 лютага 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]С. А. Каваленка нарадзіўся ў вёсцы Ульянавічы (сучасны аграгарадок Ульянавічы ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). З 1932 г. жыў у Магілёве. Вучыўся ў чыгуначнай школе № 24. Скончыў 10 класаў школы. Працаваў змазчыкам паравоза ў чыгуначным дэпо. У 1940—1941 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, разам з бацькам дапамог дзесяткам салдат пазбегнуць палону. Трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—1944 гг. у партызанскім атрадзе на тэрыторыі Літвы. На фронце з красавіка 1944 г., радавы.
Стралок 5-й стралковай роты 299-га стралковага палка (225-я стралковая дывізія, 21-я армяя, 1-ы Украінскі фронт) С. А. Каваленка вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на рацэ Одэр на паўднёвы захад ад горада Шургаст (Германія). 1 лютага 1945 г. у вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар С. А. Каваленкі названы вуліцы ў Магілёве і Сянно; у Магілёве на вуліцы яго імя ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каваленка Сяргей Анісімавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 297—298.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Анісімавіч Каваленка на сайце «Героі краіны»
- Книга памяти Белорусской железной дороги Архівавана 27 кастрычніка 2016. (руск.)
- ЛЮБИМЫЙ СЫН СВЯЩЕННИКА // Сайт Храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» на Шпалерной улице, Санкт-Петербург Архівавана 5 жніўня 2017. (руск.)
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1945 годзе
- Пахаваныя ў Апольскім ваяводстве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Ваенныя СССР
- Памерлі ў Германіі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны