Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань
Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Шушкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 мая 1985 (39 гадоў) |
||||||
Партыя | Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (з 2018) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN. | ||||||
Сайт | cherechen.by |
Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. 8 мая 1985, Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 мая 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый».
У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднання «Развіццё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.
У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але не быў абраны. З 2017 года старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Дыпламатыя».
Прэзідэнцкая кампанія 2020
[правіць | правіць зыходнік]12 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абранне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы член Камуністычнай партыі Беларусі Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі.
Зноскі
- ↑ "Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ змяніў бізнесмен Сяргей Чэрачэнь". Наша Ніва. 3 лістапада 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
- ↑ Пераемнік Шушкевіча будзе вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты . Радыё Свабода (12 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сайт вылучэнца ў прэзідэнты Беларусі Сяргея Чэрачаня
- Партию БСДГ возглавил Сергей Черечень Архівавана 20 ліпеня 2020.
- Deutsche Welle: Шушкевич покинул пост главы оппозиционной партии Беларуси
- Недавний коммунист заменил Шушкевича у руля социал-демократов Архівавана 20 ліпеня 2020.
- Станислав Шушкевич перестал быть главой парламентской оппозиции в Белоруссии
- Станислав Шушкевич покинул пост главы БСДГ Архівавана 20 ліпеня 2020.
- Бизнесмен, бывший коммунист, готовый принять лидерство в партии от Шушкевича, рассказал зачем ему это нужно