Сінхратрон
Выгляд
Сінхратро́н (ад сінхро(нны) + (элек)трон) — цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асноўным электронаў).
Паскарэнне электронаў адбываецца ў высокачастотным электрычным полі, частата якога нязменная, і ў магнітным полі, напружанасць якога змяняецца ў часе. Пры гэтым часціцы рухаюцца па арбіце пастаяннага радыуса. З-за страт энергіі на сінхратроннае выпрамяненне электроны ў сінхратроне паскараюцца да 10 ГэВ.
Выкарыстоўваецца для атрымання пучкоў рэлятывісцкіх электронаў і пазітронаў, а таксама мяккага рэнтгенаўскага выпрамянення.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сінхратрон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 406. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Синхротрон // Физическая энциклопедия.
- Синхротрон // Частицы и ядра. Эксперимент.