Перайсці да зместу

Таджынская катлавіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таджынская катлавіна
52°36′15″ пн. ш. 96°38′58″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФТыва
Абсалютная вышыня800—1800 м
Таджынская катлавіна (Расія)
Таджынская катлавіна
Таджынская катлавіна
Таджынская катлавіна (Тыва)
Таджынская катлавіна
Таджынская катлавіна

Таджы́нская катлаві́на, Таджынская ўпадзіна — міжгорная катлавіна ў гарах Паўднёвай Сібіры ў Рэспубліцы Тыва (Расія).

Катлавіна размешчана паміж Усходнім Саянам і хрыбтом Акадэміка Обручава, у басейнах рэк Хамсара і Азас (правыя прытокі Енісея). Даўжыня катлавіны каля 150 км. Вышыні ад 800 да 1800 м. Рэльеф нізкагорны і сярэднягорны, ў заходняй частцы ўзгорыста-раўнінны. Прыкметы старажытных ледавікоў — шырокія даліны, марэнныя грады і катлавіны з азёрамі (Таджа, Маны-Холь, Кадыш-Холь і інш.). У рэльефе прысутнічаюць часткі базальтавага плато. Раслінны свет пераважна складаюць таежныя лясы (кедр, хвоя, лістоўніца, елка) і стэпы (у заходняй частцы).

На тэрыторыі катлавіны запаведнік Азас.