Тадэвуш Бужынскі
Тадэвуш Бужынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Tadeusz Burzyński | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Антоні Бужынскі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Зянковіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Ежы Гільзен | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мікалай Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1730 | ||||||
Смерць |
1773 |
||||||
Род | Бужынскія | ||||||
Бацька | Станіслаў Антоні Бужынскі | ||||||
Маці | Марыяна з Копцяў[d] | ||||||
Жонка | Юзэфа Броэль-Плятэр | ||||||
Дзеці | Казіміра з Бужынскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Тадэвуш Бужынскі (каля 1730 — 1773, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат. Кашталян смаленскі (1763—1770), ваявода менскі (1770—1773). У 1769—1771 пасол Рэчы Паспалітай y Галандыі і Англіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Бужынскіх герба «Трыўдар», які асеў у Браслаўскім павеце. Сын кашталяна смаленскага і інстыгатара вялікага літоўскага Станіслава Антонія Бужынскага (1701—1775).
Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У 1760 годзе Тадэвуш Бужынскі быў выбраны паслом на сойм, потым атрымаў Краснасельскае староства і чын ротмістра літоўскай арміі. У 1763 годзе быў прызначаны кашталянам смаленскім, а ў 1770 годзе атрымаў пасаду ваяводы менскага. У 1764—1766 гадах быў членам Камісіі скарбовай ВКЛ, y 1766 маршалак Трыбунала ВКЛ.
Быў прыхільнікам Чартарыйскіх. У 1764 годзе стаў членам канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. 23 кастрычніка 1767 года ўвайшоў у склад соймавай дэлегацыі, вымушанай пад ціскам расійскага пасланца Мікалая Васільевіча Рэпніна пацвердзіць ранейшы лад Рэчы Паспалітай.
У 1769—1773 гадах — пасол Рэчы Паспалітай у Лондане. Пасольству ўвесь час бракавала грошай, з дапамогай якіх можна было б наняць памочнікаў і сакратароў, што зрабіла дыпламатычную місію больш эфектыўнай. Увосень 1770 года ў сувязі з пагаршэннем здароўя папрасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага пакінуць Лондан. Атрымаўшы дазвол, 18 снежня 1770 года выехаў у Брусель, а адтуль у Італію.
Калі Тадэвуш Бужынскі сканаў у 1773 годзе ў Фларэнцыі, пасольскую місію ў Лондане ўзяў на сябе яго намеснік і павераны ў справах Францішак Букаты, які вывучыў англійскую мову.
У 1750 годзе ажаніўся з Юзэфай Броэль-Плятэр (пам. каля 1778). У 1765 выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай.
Кавалер расійскага ордэна Святога Аляксандра Неўскага (1764), а таксама ордэнаў Святога Станіслава (1765) і Белага арла (1769).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Пазднякоў В. Бужынскі Тадэвуш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 354. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Zofia Libiszowska, Misja polska w Londynie w latach 1769—1795, Łódź 1966.
- Stanisław Kościałkowski: Burzyński Tadeusz. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937, s. 142—143. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
- Памерлі ў 1773 годзе
- Памерлі ў Фларэнцыі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Выпускнікі Варшаўскага езуіцкага калегіума
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Бужынскія
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы менскія
- Кашталяны смаленскія
- Старосты краснасельскія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Дыпламаты Рэчы Паспалітай