Тадэвуш Кутшэба
Тадэвуш Кутшэба | |
---|---|
Tadeusz Kutrzeba | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1886 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 студзеня 1947 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Аўстра-Венгрыя > Польшча |
Званне | |
Камандаваў | Армія «Познань» |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Савецка-польская вайна Вераснёвая кампанія |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэ́вуш Кутшэ́ба (польск.: Tadeusz Kutrzeba; 15 красавіка 1886, Кракаў — 8 студзеня 1947, Лондан) — капітан генеральнага штаба імператарскай і каралеўскай арміі Аўстра-Венгрыі, генерал дывізіі Войска Польскага Другой Рэспублікі, камандуючы арміяй «Познань» у абарончай вайне 1939 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 красавіка 1886 года ў сям'і Людвікі (Ludwiki) і капітана аўстра-венгерскай арміі Томаша Кутшэбы (Tomasza Kutrzeby). Паступіў на інжынерны факультэт Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі, якую з адзнакай скончыў у 1906 годзе. Дзякуючы гэтаму, у 1906-1910 гадах служыў у 9-м Інжынерным батальёне роднага горада Кракава. З 1910 года па 1913 год вучыўся ў Акадэміі Генеральнага штаба ў Вене. У 1911 годзе ўзведзены ў паручнікі. У 1913—1914 гадах служыў і працаваў над праектаваннем умацаванняў на граніцы з Чарнагорыяй у Сараеве, дзе стаў сведкай забойства эрцгерцага Фердынанда.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны атрымаў званне капітана інжынерных войскаў. З 15 сакавіка 1915 года, у складзе аўстра-венгерскай арміі, служыў на ўсходнім фронце афіцэрам сувязі. У чэрвені 1915 года быў адпраўлены на Італьянскі фронт, дзе апрача іншага, інспектаваў умацаванні ў Ціролі. З сакавіка 1918 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба аўстрыйскай базы ў Брэіле на Дунаі.
Пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі і адраджэння польскай дзяржаўнасці, 29 лістапада 1918 года ўступіў у Войска Польскае, начальнік 1-га, затым 3-га аддзела Генштаба. З кастрычніка 1919 года начальнік штаба 1-й пяхотнай дывізіі легіянераў. У снежні 1919 года атрымаў званне маёра. У час Савецка-польскай вайны, з красавіка 1920 года начальнік штаба 3-й арміі, з чэрвеня 1920 года — Паўночна-Усходняга, а затым Цэнтральнага фронту. У 1920—1921 гадах начальнік штаба 2-й арміі. З мая 1921 начальнік 3-га аддзела бюро Вышэйшага ваеннага савета. У маі 1922 года быў павышаны ў званні да палкоўніка. З 23 снежня 1924 года намеснік начальніка Генштаба. Пасля прыходу да ўлады Пілсудскага, у снежні 1926 года, быў прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба. 16 сакавіка 1927 года прэзідэнт Польшчы Ігнацій Масціцкі, па просьбе міністра ваенных спраў Юзафа Пілсудскага, высунуў яго ў брыгадныя генералы. З лістапада 1928 года камендант Вышэйшай ваеннай школы ў Варшаве. У студзені 1938 года падрыхтаваў «Праект стратэгічнага плана на выпадак вайны з Германіяй», які быў высока ацэнены маршалам Эдвардам Рыдз-Сміглы. 23 сакавіка 1939 года прызначаны інспектарам арміі «Познань».
У час Польскай кампаніі ў верасні 1939 года камандаваў арміяй «Познань» (4 пяхотныя дывізіі, 1 кавалерыйская брыгада). Армія займала пазіцыі ў Вяліка Польшчы на лініі Франкфурт-на-Одэры — Познань. 8 — 9 верасня контрударам спыніў на Бзуры наступ 10-й германскай арміі. 9 верасня яму былі таксама падпарадкаваны рэшткі арміі «Памор'е», якая панесла найцяжкае паражэнне ад германскіх войскаў. Ужо ў час баёў у верасні 1939 года прызначаны намеснікам камандуючага арміяй «Варшава», у яго абавязкі ўваходзіла арганізацыя абароны сталіцы. Абараняў пазіцыі да апошняй магчымасці, вычарпаўшы якую капітуляваў.
Да канца вайны знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных. У маі 1945 года быў вызвалены англа-амерыканскімі войскамі і эміграваў у Вялікабрытанію. У Лондане ўзначальваў гістарычную камісію «вераснёвай кампаніі».
8 студзеня 1947 года памёр ад раку ў лонданскай бальніцы. Быў пахаваны з вайсковымі ўшанаваннямі на могілкі Бруквуд. Пасмяротна ганараваны ордэнам вайсковай доблесці III класа.
У 1957 годзе, у адпаведнасці з яго воляй, яго прах быў перапахаваны ў Польшчы, на Алеі Пашаны могілак Вайсковыя Павонзкі ў Варшаве.
Аўтар ваенна-гістарычных прац.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн вайсковай доблесці: Камандорскі крыж, Рыцарскі крыж, Сярэбраны крыж.
- Ордэн Адраджэння Польшчы: Камандор, Афіцэр.
- Крыж Храбрых: 3 разы.
- Залаты Крыж Заслугі з мячамі.
- Залаты лаўр Акадэмічны (Złoty Wawrzyn Akademicki).
- Ордэн Кароны (Бельгія).
- Ордэн Арлінага крыжа II ступені.
- Крыж Свабоды I класа 2-й ступені.
- Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна.
- Ваенны ордэн Лачплэсіса III ступені.
- Ордэн Зоркі Румыніі: Камандор.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К. А. Кто был кто во Второй мировой войне. Союзники СССР ID 1824322 Издательство: АСТ, Астрель, ВЗОИ ISBN 5-17-025106-8, 5-271-09368-9, 5-9602-0484-3; 2004.
- Tadeusz Kryska-Karski i Stanisław Żurakowski: Generałowie Polski Niepodległej, Editions Spotkania, Warszawa 1991, wyd. II uzup. i poprawione, s. 45.
- Piotr Stawecki: Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918—1939, Warszawa 1994, ISBN 83-11-08262-6, s. 187—188.
- Marek Jabłonowski i Piotr Stawecki, Studium planu strategicznego Polski przeciw Niemcom Kutrzeby i Mossora, Instytut Wydawniczy Pax, Warszawa 1987, ISBN 83-211-0863-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тадэвуш Кутшэба
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Асобы
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры ордэна Кароны
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа 2 ступені
- Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 2 класа
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Ваеннага ордэна Лачплэсіса
- Кавалеры каралеўскага ордэна Зоркі Румыніі
- Ваенныя Аўстра-Венгрыі
- Генералы дывізіі (II Рэч Паспалітая)
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)
- Военачальнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе