Тайванскія горы
Выгляд
Тайванскія горы | |
---|---|
кіт. 台灣山脈 | |
23°46′ пн. ш. 121° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 270 км |
Шырыня | 80 км |
Найвышэйшая вяршыня | Юйшань |
Найвышэйшы пункт | 3997 м |
Тайва́нскія го́ры — горы на востраве Тайвань.
Даўжыня 270 км, шырыня да 80 км. Складзены з вулканічных, крышталічных і вапняковых парод. Чатыры паралельныя хрыбты, падзеленыя падоўжнымі далінамі. Вышыня да 3997 м (гара Юйшань). На ўсходзе стромка абрываюцца да мора. Грабнявая зона мае альпійскі рэльеф, сляды старажытнага зледзянення. На поўначы патухлыя вулканы. Геатэрмальныя крыніцы. На ніжніх схілах вільготныя субэкватарыяльныя лясы, вышэй — шыракалістыя і хвойныя лясы, якія мяжуюць з зараснікамі хмызняку і лугам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тайва́ньскія го́ры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тайва́ньские го́ры // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 209—210. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)