Татарскі мост (Мінск)
Татарскі мост — колішні драўляны мост цераз раку Свіслач у Мінску, які злучаў Татарскае прадмесце з раёнам Старажоўкі (ад Мала-Татарскай вул. да вул. Старавіленскай і Семінарскага зав.). Мост размяшчаўся недалёка ад цяперашняга Гарбатага моста вышэй па цячэнні і быў прамым працягам сучаснай вуліцы Заборскага.
Пытанне аб будаўніцтве Татарскага і Аранскага мастоў цераз Свіслач, якія павінны былі злучыць адпаведна Татарскае прадмесце і Ляхаўку з цэнтрам горада і стаць новымі транспартнымі артэрыямі, падымалася ў гарадскім упраўленні яшчэ ў 1909 г. Паводле іх меркавалася пусціць конны транспарт, разгрузіўшы цэнтральныя вуліцы і не разбураючы маставыя ў цэнтры горада. Аднак ажыццявіць гэтыя планы ўдалося толькі ў 1917 г. пры садзейнічанні ваеннага ведамства[1]. Існаваў да 1970-х гадоў.
Зноскі
- ↑ Газета «Вестник Минского губернского комиссариата», 1917 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мінскія масты ўчора і сёння Архівавана 9 мая 2016. // TUT.BY