Таіравэ
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||
Таіравэ[1] (укр.: Таї́рове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны. Чыгуначны прыпыначны пункт "13-ы км". Адзін з цэнтраў вінаградарства і вінаробства ва Украіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак паўстаў на землях Адэскай гарадской думы ў выніку стварэння першай навукова даследчай ўстановы краю - Інстытута вінаградарства і вінаробства, які заклаў Васіль Таіраў. Спачатку, 5 люты 1905 г., ён адкрыў на Новым рынку Адэсы ў адным пакоі невялікую хімічную і мікрабіялагічную лабараторыю з пачатковым капіталам у 2 тыс. руб. Неўзабаве лабараторыя перарасла ў вінаробную станцыю вінаградараў і вінаробаў. На працягу 1910-1912 гг. на левым беразе Сухога лімана ўзвялі адміністрацыйны корпус, дамы для навукоўцаў, казарму для рабочых з лазняй і пральняй, вінны склеп на тры паверхі, іншыя гаспадарчыя пабудовы. У першае дзесяцігоддзе свайго існавання ўстанова прымала ўдзел у шэрагу нацыянальных і міжнародных выстаў, на якіх атрымлівала высокія ўзнагароды. 8 лютага 1915 г. дзякуючы Дэпартаменту земляробства на станцыі стварылі Вышэйшыя курсы вінаградарства з гадавым тэрмінам навучання. Сёння гэта ўкраінскі Нацыянальны навуковы цэнтр "Інстытут вінаградарства і вінаробства імя В. Таірава".
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»