Трафей Паўночнай Ірландыі (снукер)
Трафей Паўночнай Ірландыі | |
Год заснавання: | 1981 |
---|---|
Арэна: | Waterfront Hall |
Горад: | Белфаст |
Краіна: | Паўночная Ірландыя |
Фармат: | Рэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £200,500 (2008) |
Рэкорды | |
Апошні чэмпіён: | Роні О’Саліван (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 1: Джымі Уайт |
Найвышэйшая серыя: | 147: |
Апошні турнір | |
Трафей Паўночнай Ірландыі 2008 |
Трафей Паўночнай Ірландыі (англ.: Northern Ireland Trophy) — былы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Ён прайшоў у 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і быў адноўлены толькі ў 2005 годзе, праходзіўшы ў Waterfront Hall у Белфасце, Паўночная Ірландыя, а з 2006 года стаў рэйтынгавым турнірам. Трафей Паўночнай Ірландыі быў першым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2008/2009, калі праходзіў у апошні раз.
Пераможцамі пяці розыгрышаў Трафею Паўночнай Ірландыі станавіліся пяць розных снукерыстаў, бо ніводны ігрок не перамагаў на гэтым спаборніцтве двойчы. Роні О’Саліван два разы выходзіў у фінал, прайграўшы ў 2006 годзе і выйграўшы тытул у 2008. О'Саліван таксама выканаў адзіную максімальную серыю ў гісторыі спаборніцтва ў 2007 годзе.