Стывен Магуайр
| Стывен Магуайр англ.: Stephen Maguire | |
| Дата нараджэння: | 13 сакавіка 1981[1] (44 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
|
| Грамадзянства: | |
| Вядучая рука: | правая |
| Прафесійная кар’ера: | 1998 — ... |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 2 (16.05.2008–09.05.2010) |
| Цяперашні рэйтынг: | 20 (25 верасня 2017) |
| Прызавыя грошы: | > £2,100,000 |
| Найвышэйшая серыя: | 147 (3 разы: АЧ Шатландыі 2000 (квал.), Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008), Шанхай Мастэрс 2016) |
| Колькасць соценных серый: | 363 |
| Перамогі на турнірах | |
| Рэйтынгавыя турніры: | 5 |
| Нізкарэйтынгавыя турніры: | 3 |
| Іншыя прафесійныя турніры: | 1 |
| Чэмпіянат свету: | паўфінал (2007, 2012) |
Стывен Магуайр (англ.: Stephen Maguire; нар. 13 сакавіка 1981, Глазга, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года і яшчэ чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). Двухразовы паўфіналіст чэмпіянату свету (2007, 2012) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2008/2009-2009/2010). З 2004 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2005 да 2016 года — у топ-16 рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1998 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 упершыню прымаў удзел на рэйтынгавым турніры. У 2004 годзе выйграў свой першы рэйтынгавы турнір, адкрыты чэмпіянат Еўропы, і дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, перамог на першым турніры Трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, і дэбютаваў на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, Мастэрс, пасля чаго падняўся на трэці радок рэйтынгу ў сезоне 2005/2006. У 2007 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце свету, выйграў Трафей Паўночнай Ірландыі, які стаў яго трэцім тытулам рэйтынгавага ўзроўню, і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі. У 2008 годзе атрымаў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Кітая, а ў сезонах 2008/2009 і 2009/2010 займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое з’яўляецца найвышэйшай пазіцыяй у яго кар’еры. У 2012 годзе ў другі раз выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету, а ў 2013 годзе выйграў свой пяты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. Пасля гэтага на працягу чатырох сезонаў не даходзіў да рэйтынгавых фіналаў і ў сярэдзіне сезона 2015/2016 упершыню за 10 гадоў вылецеў з топ-16. На найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс чатыры разы даходзіў да паўфіналаў, але ніколі не праходзіў далей.
Апроч пяці рэйтынгавых турніраў, выйграў 3 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC (уваходзіць у топ-10 гульцоў па колькасці перамог у гісторыі серыі) і 1 прафесійны нярэйтынгавы турнір. У 2011 і 2015 гадах разам з Джонам Хігінсам прадстаўляў зборную Шатландыі на кубку свету, дайшоўшы да фіналу ў 2015 годзе, а ў 2014 годзе стаў чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 360 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі.
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгавыя турніры: 11 (5 перамог, 6 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Чэмпіянат свету (0:0) |
| Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:1) |
| Іншыя (4:5) |
| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Перамога | 2004 | Адкрыты чэмпіянат Еўропы | 9:3 | |
| 2 | Параза | 2004 | Адкрыты чэмпіянат Брытаніі | 6:9 | |
| 3 | Перамога | 2004 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі | 10:1 | |
| 4 | Перамога | 2007 | Трафей Паўночнай Ірландыі | 9:5 | |
| 5 | Параза | 2007 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі | 2:10 | |
| 6 | Перамога | 2008 | Адкрыты чэмпіянат Кітая | 10:9 | |
| 7 | Параза | 2011 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | 6:9 | |
| 8 | Параза | 2012 | German Masters | 7:9 | |
| 9 | Параза | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Кітая | 9:10 | |
| 10 | Перамога | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | 9:8 | |
| 11 | Параза | 2017 | Рыга Мастэрс | 2:5 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Параза | 2010 | Players Tour Championship — Этап 1 | 0:4 | |
| 2 | Параза | 2010 | Кубак MIUS | 2:4 | |
| 3 | Перамога | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука | 4:2 | |
| 4 | Перамога | 2012 | Players Tour Championship — Этап 1 | 4:3 | |
| 5 | Параза | 2012 | Players Tour Championship — Этап 2 | 3:4 | |
| 6 | Перамога | 2014 | Адкрыты чэмпіянат Лісабона | 4:2 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 19 (9 перамог, 10 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Рэйтынгавыя турніры (5:6) |
| Нізкарэйтынгавыя турніры (3:3) |
| Нярэйтынгавыя турніры (1:1) |
| Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Запрашальныя турніры: 2 (1 перамога, 1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]| Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| Параза | 1 | 2002/2003 | Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія | 2:5 | |
| Перамога | 1 | 2003/2004 | Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія | 5:1 |
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 перамога)
[правіць | правіць зыходнік]| Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| Перамога | 1 | 6 верасня 2014 | Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | 8:7 |
Выступы за нацыянальную зборную
[правіць | правіць зыходнік]Кубак свету (10 перамог, 6 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, Тайланд | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Склад зборнай Шатландыі: 1. Джон Хігінс 2. Стывен Магуайр | ||||||
| Вынік | ПДВ | ПМ | Тып матча (партнёр) | Апанент(ы) | Лік | |
| Групавы этап: | ||||||
| Перамога | 1 | II | Адзіночны | Кшыштаф Вробель | 75:31 | |
| Перамога | 2 | III | Парны (Джон Хігінс) | Кацпер Філіпяк / Кшыштаф Вробель | 59:47 | |
| Параза | 1 | V | Адзіночны | Кацпер Філіпяк | 36:70 | |
| Групавы этап: | ||||||
| Перамога | 3 | II | Адзіночны | Салех Махамед | 74:0 | |
| Перамога | 4 | III | Парны (Джон Хігінс) | Махамед Раіс Сензахі / Салех Махамед | 66:45 | |
| Перамога | 5 | V | Адзіночны | Махамед Раіс Сензахі | 53:51 | |
| Групавы этап: | ||||||
| Перамога | 6 | II | Адзіночны | Цепчая Ун-Ну | 100:3 | |
| Параза | 2 | III | Парны (Джон Хігінс) | Пасакорн Суванават / Цепчая Ун-Ну | 0:109 | |
| Перамога | 7 | V | Адзіночны | Пасакорн Суванават | 86:0 | |
| Групавы этап: | ||||||
| Перамога | 8 | II | Адзіночны | Фунь Квок Вэй | 129:4 | |
| Параза | 3 | III | Парны (Джон Хігінс) | Марка Фу / Фунь Квок Вэй | 4:99 | |
| Параза | 4 | V | Адзіночны | Марка Фу | 17:63 | |
| Чвэрцьфінал: | ||||||
| Параза | 5 | II | Адзіночны | Джэрард Грын | 0:75 | |
| Перамога | 9 | III | Парны (Джон Хігінс) | Марк Ален / Джэрард Грын | 77:24 | |
| Параза | 6 | V | Адзіночны | Марк Ален | 0:140 | |
| Перамога | 10 | VI | Парны (Джон Хігінс) | Джэрард Грын / Марк Ален | 69:63 | |
Зноскі
- ↑ https://cuetracker.net/players/stephen-maguire/career-total-statistics Праверана 29 мая 2018.
- ↑ http://stephenmaguire147.com/about/ Праверана 29 мая 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Стывен Магуайр на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Стывена Магуайра на CueTracker.net Архівавана 14 кастрычніка 2013. (англ.)
