Перайсці да зместу

Трызонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акупаваная тэрыторыя
Трызонія
англ.: Trizone
Сцяг
Сцяг
Трызонія (сіні)
Трызонія (сіні)
< 
< 
 >
 >
1948 — 1949

Форма кіравання Вайсковая адміністрацыя[d]
Ваенны губернатар
 • 19471949 Сцяг ЗША (48 зорак) Люсіус Клей
 • 19471949 Сцяг Вялікабрытаніі Браян Губерт Робертсан
 • 19451949 Сцяг Францыі Мары П'ер Кёніг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трызонія — частка Германіі, пасля Другой сусветнай вайны акупаваная войскамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

Пасля таго як ЗША і Вялікабрытанія пачалі ствараць дэмакратычныя органы ўлады ў сваёй аб’яднанай зоне акупацыі (так званай Бізоніі), Францыя пачала атрымліваць менш вугалю з Рурскага басейна, які знаходзіўся на тэрыторыі Бізоніі, з прычыны таго, што французы не мелі права голасу пры размеркаванні паставак. Разумеючы незадаволенасць Францыі, ЗША і Вялікабрытанія прапанавалі стварыць для кіравання Рурам міжнародны кантрольны орган з удзелам Францыі, але без Савецкага Саюза. Наўзамен Парыж павінен быў пагадзіцца на далучэнне сваёй акупацыйнай зоны да Бізоніі.

Пасля некалькіх раўндаў сакрэтных сустрэч прадстаўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і краін Бенілюкса па ўзгадненні пазіцый па германскім пытанні, 1 чэрвеня 1948 года былі падпісаны пагадненні, паводле якіх ствараўся Міжнародны кантрольны орган па Руру. Бакі згаджаліся з удзелам Германіі ў «плане Маршала» і яе ўступленнем у Арганізацыю еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва. Краіны дамаўляліся спрыяць інтэграцыі французскага сектара акупацыі з Бізоніяй (афіцыйна іх зліццё ў Трызонію адбылося ў ліпені 1948 г.). Для рашэння бягучых пытанняў кіравання заходнімі сектарамі Германіі быў сфарміраваны Саюзны савет ваеннай бяспекі. У знак пратэсту супраць стварэння Трызоніі СССР выйшаў са складу Саюзнага Кантрольнага савета, і той спыніў існаванне. 20 чэрвеня 1948 г. на тэрыторыі Заходняй Германіі саюзнікі пачалі правядзенне грашовай рэформы. Так амерыкана-англійская Бізонія ператварылася ў Трызонію, з якой 7 верасня 1949 г. утварылася Федэратыўная Рэспубліка Германія.

Месяцам пазней, 7 кастрычніка 1949 года, з савецкай зоны ўтварылася іншая дзяржава — ГДР. А Заходні Берлін стаў «асобай зонай ААН, рэгулюемай СССР, Францыяй, ЗША і Вялікабрытаніяй». Так працягвалася да 1990 года, калі ФРГ, ГДР і Заходні Берлін аб’ядналіся ў адзіную Германію.