Перайсці да зместу

Тул Гастылій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тул Гастылій
лац.: Tullus Hostilius
Партрэт са зборніка біяграфій Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Сцяг3-і Цар Старажытнага Рыма
673 — 641 г. да н.
Папярэднік Нума Пампілій
Пераемнік Анк Марцый

Нараджэнне 710 да н.э.
Смерць 642 да н.э.
Род Луцэры
Бацька Proculus Julius[d]
Маці Прыма[d]
Дзеці Hostilia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тул Гастылій (лац.: Tullus Hostilius) — паводле падання, трэці цар Старажытнага Рыма. Уладарыў ад 673 да 641 года да н.э. Пры ім быў разбураны горад Альба-Лонга, а межы Рыма ўпершыню выйшлі за межы гарадскіх сцен.

Паходжанне і абранне на царства

[правіць | правіць зыходнік]

Тул Гастылій быў унукам адважнейшага з рымскіх воінаў, які загінуў ў бітве з сабінянамі — Гостыя Гастылія.[1] Да абрання царом Тул Гастылій займаўся земляробствам, аднак пры ўзыходжанні на прастол у ім зайграла славалюбства, таму яго ўладарства адзначана шматлікімі войнамі. У гэтым ён падобны да Ромула, таму часам іх завуць двайнікамі, гэтак жа як Анка Марцыя — двайніком Нумы Пампілія. І Ромул, і Тул Гастылій падвоілі насельніцтва Рыма, арганізавалі армію, ваявалі з Фідэнамі і Веямі, смерць абодвух цароў была звышнатуральнай. Калі Ромул і Нума Пампілій увасаблялі сабой рымскія абшчыны Рамнаў і Тыцыяў, то Тул Гастылій з'яўляецца легендарным роданачальнікам Луцэраў, а Анк Марцый — плебсу.

Ваенная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Перамога Тула Гасцілія над арміяй Веі і Фідэн

Стаўшы царом, Тул адразу ж пачаў шукаць прычыну да вайны з суседзямі. Памежныя сутычкі паміж Рымам і Альба-Лонгай, а таксама адмова ад кампенсацыі страт абедзвюма бакамі сталі добрай прычынай для вайны. Альбанцы уварваліся ў межы Рымскай зямлі, сталі лагерам у пяці мілях ад горада і абнеслі яго ровам. У лагеры памёр альбанскі цар, Гай Клюілій, і альбанцы абралі дыктатара Мета Фуфетыя. Праз нейкі час Мет Фуфетый пачаў перамовы з Туліям, падчас якіх папярэдзіў, што аслаблены пераможца можа стаць ахвярай нападу суседняй дзяржавы этрускаў. Таму было вырашана выявіць пераможцу шляхам адзінаборства выбраных салдат. Так адбыўся легендарны бой паміж двума тройкамі братоў блізнят Гарацыяў і Курыяцыяў, з боку Рыма і Альба-Лонгі адпаведна. Гарацыі перамаглі, і Альба-Лонга была вымушана пакарыцца Рыму.

У рымскі сенат было ўведзена яшчэ сто чалавек з Альба-Лонгі.

Адразу пасля гэтага Рымам была аб'яўлена вайна Фідэне. Падчас вырашальнай бітвы саюзная армія Альба-Лонгі ўхілілася ад бою, спадзяючыся на тое, што этрускі дапамогуць ім скінуць рымскую ўладу, таму рымлянам давялося прыняць на сабе асноўны ўдар варожай арміі. Саюзная армія пачала бой толькі тады, калі перамога рымлян стала відавочнай. Угневаны гэтым замяшаннем, Тул Гастылій вырашыў адпомсціць Мету Фуфецыю: яго і ўсіх альбанскіх кіраўнікоў ён заклікаў да сваёй стаўкі, дзе абвінаваціў іх у здрадзе. Мет Фуфетый быў пакараны смерцю, жыхары Альба-Лонгі сілаю пераселены ў Рым, на Цэлійскі ўзгорак, а горад быў цалкам разбураны. Разбурэнне Альба-Лонгі Рымам з'яўляецца гістарычна дакладным фактам.

Наступнай была аб'яўлена вайна сабінянам. Прычынай вайны стала крыўда, нанесеная рымскім гандлярам ў сабінянскай сталіцы Фяроніі. Гэтая вайна скончылася перамогай Рыма, дзякуючы кавалерыі папоўненай альбанцамі, але асаблівых выгод не прынесла.

Уладарства Тула Гастылія

[правіць | правіць зыходнік]

За час свайго праўлення Тул Гастылій:

  • павялічыў межы рымскіх зямель і падвоіў колькасць грамадзян Рыма.
  • далучыў да горада Цэлійскі ўзгорак
  • альбанскіх старэйшын — Юліяў, Сервіліяў, Квінціяў, Геганіяў, Курыяцыяў, Клеліяў — запісаў у патрыцыі
  • альбанскім насельніцтва павялічыў колькасць кавалерыю і папоўніў старыя легіёны.

Гібель Тула Гастылія

[правіць | правіць зыходнік]

Паданне кажа, што захапіўшыся войнамі, Тул Гастылій забыўся на служэнне багам. У няўдачах і бедах, якія абрынуліся на Рым, Тул Гастылій распазнаў гнеў багоў і пачаў старанна прыносіць ахвяры Юпітэру і заклікаць яго сыйсці на зямлю. Але ў пакаранне за маладушнасць Юпітэр маланкай забіў цара і спаліў яго дом.

Ягоную гібель рымляне палічылі за знак і вырашылі абраць царом больш міралюбівага чалавека — Анка Марцыя.

Зноскі