Тураўскае замчышча
Выгляд
Тураўскае замчышча — дзядзінец гарадзішча старажытнага Турава, які з паўднёва-ўсходняга боку быў адасоблены ад вакольнага горада абарончым ровам, пляцоўка вышынёй 5—6 м мела трохвугольную форму. Роў паміж дзядзінцам і вакольным горадам быў пастаянна запоўнены вадой. З другой паловы XIII ст. на тэрыторыі дзядзінца існаваў замак. Да пачатку XIX ст. на замчышчы яшчэ стаяла вежа валынскага тыпу, пабудаваная ў другой пал. XIII ст., якая была галоўным абарончым збудаваннем замка.
11 мая 1993 года на Замкавай гары на беразе ракі Прыпяць усталяваны помнік у гонар царкоўнага дзеяча і асветніка Кірылы Тураўскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тураўскае замчышча на сайце «Архіварта»