У пошуках Нэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У пошуках НэмаM:
англ.: Finding Nemo
Жанр прыгодніцкі фільм, сямейны фільм, кінакамедыя і дзіцячы фільм[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар InterCom[d], Fórum Hungary[d], Disney+[d] і Walt Disney Studios Motion Pictures[d]
Працягласць 100 хв.
Прэм’ера 2003
Бюджэт 94 000 000 $[2]
Зборы 969 023 261 $[3] і 380 843 261 $[2]
IMDb ID 0266543
Наступны мультфільм У пошуках Доры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«У пошуках Нэма» (англ.: Finding Nemo) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2003 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2004) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». Ён быў прысвечаны Глену Мак-Куіну, аніматару Pixar, які памёр ад меланомы ў кастрычніку 2002 года, за сем месяцаў да выхаду фільма ў пракат.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Па сюжэце, рыба-клоўн Марлін пасля трагічнай гібелі жонкі празмерна апекуецца сваім сынам Нэма, у якога пашкоджаны плаўнік. Аднойчы цікаўны Нэма, каб даказаць, што ён ужо дарослы, выплывае занадта далёка ў адкрытае мора, дзе яго ловіць вадалаз, і Марлін вымушаны адправіцца на пошукі сына.

Да Марліна далучаецца рыбка на імя Доры, якая хоча дапамагчы, але адно ўскладняе пошукі. Пакуль Марлін і Доры сутыкаюцца з акуламі, медузамі і мноствам інышх акіянскіх пагроз, Нэма плануе ўцёкі з акварыума дантыста.

Беларуская агучка[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[4]. Ролі агучвалі:

  • Марлін — Аляксандр Аўчыннікаў,
  • Доры — Марта Голубева,
  • Нэма — Ян Жандараў,
  • Брус — Ілля Соцікаў,
  • Чарапаха Хрась — Яўген Перлін,

а таксама Ігар Сідорчык, Наталля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдуард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Святлана Цімохіна, Аляксандр Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Зноскі

  1. а б в europeanfilmawards.eu Праверана 8 чэрвеня 2021.
  2. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 мая 2022.
  3. Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
  4. "Оскароносный мультфильм «В поисках Немо» вышел на VOKA в беларуской озвучке" [руская]. 2022-07-27. Праверана 2022-09-13. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2022. Праверана 13 верасня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2022. Праверана 13 верасня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]