Хлопчык і чапля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хлопчык і чапляM:
яп.: 君たちはどう生きるか
Постар фільма
Жанр мультфільм[1][2], прыгодніцкі фільм[1][2], драматычны фільм[1][2] і кінафантастыка[2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Studio Ghibli[d]
Працягласць 124 хв.[2][6][…]
Краіна
Мова японская мова[1]
Год 14 ліпеня 2023[2], 7 верасня 2023[2], 22 верасня 2023[2], 28 верасня 2023[2], 1 кастрычніка 2023[2], 6 кастрычніка 2023[2], 8 кастрычніка 2023[2], 9 кастрычніка 2023[2], 20 кастрычніка 2023[2], 25 кастрычніка 2023[2], 26 кастрычніка 2023[2], 27 кастрычніка 2023, 1 лістапада 2023[3][2], 11 лістапада 2023[2], 23 лістапада 2023[3], 9 лістапада 2023[2], 17 лістапада 2023[2], 24 лістапада 2023[2], 29 лістапада 2023[2], 30 лістапада 2023[2], 8 снежня 2023[2], 26 снежня 2023[2], 31 снежня 2023[2], 1 студзеня 2024[2], 4 студзеня 2024[3][4], 8 лютага 2024[2], 14 снежня 2023, 25 студзеня 2024, 7 снежня 2023[5] і 15 снежня 2023
IMDb ID 6587046
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Хло́пчык і ча́пля» (яп.: 君たちはどう生きるか Kimitachi wa Dō Ikiru ka, літ. Як вы жывяце?) — японскі поўнаметражны анімацыйны фільм 2023 года, сцэнарыстам і рэжысёрам якога з’яўляецца Хаяо Міядзакі.

Арыгінальная назва ўзята з аднайменнай кнігі Ёсіна Гендзабура 1937 года[8], аднак сюжэт фільма ніяк не звязаны з раманам.

Прэм’ера фільма «Хлопчык і чапля» адбылася ў Японіі 14 ліпеня 2023 года[9].

За анімацыю адказвала студыя «Гіблі». Дыстрыбутар фільма — кампанія Toho. Выхад фільма быў адзначаны наўмыснай адсутнасцю якой-небудзь рэкламы, паколькі студыя «Гіблі» вырашыла не публікаваць ніякіх трэйлераў, малюнкаў, сінопсісу або дэталяў кастынгу фільма да яго прэм’еры, за выключэннем адзінага постэра[10]. Адсутнасць рэкламы станоўча адбілася на касавых зборах фільма[11].

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў і сабраў 167 мільёнаў долараў па ўсім свеце[12]. Сярод шматлікіх узнагарод ён таксама атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы анімацыйны фільм, прэмію «Залаты глобус» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм і прэмію «Оскар» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

12-гадовы хлопчык Махіта моцна сумуе па маці, якая загінула падчас паветранага налёту на Токіа ў 1943 годзе. Махіта перабіраецца з бацькам у невялікі горад і аднойчы, на шпацыры па наваколлях, сустракае шэрую чаплю, якая ўмее размаўляць. Разам яны адпраўляюцца ў рызыкоўнае падарожжа ў загадкавы і нязведаны свет, каб даведацца пра яго таямніцы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 1 лістапада 2023.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я Letterboxd — 2011. Праверана 1 лістапада 2023.
  3. а б в https://www.procinema.ch/fr/statistics/filmdb/1019201.html
  4. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 29 лістапада 2023.
  5. Привет из небесного замка: новый фильм Миядзаки выходит в российском прокате // https://iz.ru/1605670/ekaterina-karaseva/privet-iz-nebesnogo-zamka-novyi-film-miiadzaki-vykhodit-v-rossiiskom-prokate Праверана 28 студзеня 2024.
  6. (unspecified title) Праверана 1 лістапада 2023.
  7. FilmAffinity — 2002. Праверана 1 лістапада 2023.
  8. Piedra, Josh (2017-10-28). "Hayao Miyazaki's Final Film Title is How Do You Live?". The Outerhaven [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 2018-02-21. Праверана 2018-03-03.
  9. 君たちはどう生きるか (яп.). Toho. — «原作・脚本・監督 宮﨑 駿»  Праверана 28 студзеня 2023.
  10. How Do You Live: Hayao Miyazaki releases mystery final film (англ.). BBC (14 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2023. Праверана 15 ліпеня 2023.
  11. ジブリ新作映画『君たちはどう生きるか』公開4日間で興収21.4億円突破 『千と千尋の神隠し』超えの初動で好スタート. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2023. Праверана 18 ліпеня 2023.
  12. The Boy and the Heron. Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 2023-07-3. Праверана 23 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]