Перайсці да зместу

Уладзімір Іосіфавіч Падрэз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іосіфавіч Падрэз
Сцяг Першы сакратар ЦК ЛКСМБ
1970 — 1974
Папярэднік Генадзь Жабіцкі
Пераемнік Уладзімір Грыгор’еў

Нараджэнне 26 чэрвеня 1937(1937-06-26)
Смерць 24 кастрычніка 2010(2010-10-24) (73 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзі́мір Іосіфавіч Падрэ́з (26 чэрвеня 1937, м. Чашнікі Лепельскай акругі24 кастрычніка 2010, Мінск[1]) — беларускі камсамольскі дзеяч.

Скончыў БДУ (1964).

З 1958 года сакратар, першы сакратар Чашніцкага РК ЛКСМБ. З 1960 года ў Віцебскім абкаме ЛКСМБ, з 1963 года першы сакратар Віцебскага сельскага, з 1965 года першы сакратар Віцебскага абкама ЛКСМБ. У 1966—1969 гадах у апараце ЦК УЛКСМ. З 1969 года другі сакратар, у 1970—1974 гадах першы сакратар ЦК ЛКСМБ, з сакавіка 1974 года першы намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. У 1976 — 1981 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове дзяржаўных таямніц у друку пры Савеце Міністраў БССР. З лютага 1981 года — намеснік начальніка Мінскай вышэйшай школы МУС СССР па палітыка-выхаваўчай рабоце, начальнік палітаддзела школы.

З 1991 года пенсіянер МУС.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. На XXVII з’ездзе КПБ абраны членам ЦК КПБ.

Зноскі