Уладзімір Гаўрылавіч Колб
Уладзімір Гаўрылавіч Колб | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, гематолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Уладзімір Гаўрылавіч Колб (12 сакавіка 1929, вёска Лемяшэвічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі біяхімік-гематолаг, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З адзнакай скончыў Пінскую фельчарска-акушэрскую школу і ў 1949 г. паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. З другога курсу захапіўся навукова-даследчай працай і актыўна займаўся ў навуковым гуртку пры кафедры агульнай хіміі. Пасля заканчэння інстытута ў 1955 г. быў прыняты ў аспірантуру на кафедру біяхіміі МДМІ. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1960 г., працуючы старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ сухотаў. З гэтага часу займаўся арганізацыяй лабараторнай службы ў процітуберкулёзных установах Рэспублікі. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Біяхімічныя і біяфізічныя аспекты вывучэння рэактыўнасці арганізма пры сухотах». В. Г. Колб ўпершыню арганізаваў у рэспубліцы 6 абласных, Мінскае гарадское і Рэспубліканскае навуковыя таварыства ўрачоў лабарантаў. У 1970 г. У БелДІІУ ім арганізавана кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, якой ён нязменна кіраваў на працягу 29 гадоў.
У 1972 г. загадчыка кафедры В. Г. Колбу прысвоена вучонае званне прафесара, а ў 1990 г. — заслужанага дзеяча навукі БССР. Сярод вучняў 3 дактары і 12 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук. Ён аўтар 360 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 28 метадычных рэкамендацый; суаўтар 12 пасведчанняў на вынаходніцтва і 38 пасведчанняў на рацпрапановы. Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх з'ездах, канферэнцыях і семінарах.
На працягу 25 гадоў быў галоўным спецыялістам па клінічнай лабараторнай дыягностыцы рэспублікі, 29 гадоў абіраўся старшынёй, а затым прэзідэнтам Беларускага навукова-практычнага таварыства спецыялістаў клінічнай лабараторнай дыягностыкі. Кіраваў правядзеннем 5 Рэспубліканскіх з'ездаў, звыш 40 пленумаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў. Выбіраўся членам Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства. З 1992 г. член Савета навуковага таварыства клінічнай лабараторнай дыягностыкі краін СНД, з'яўляецца членам рэд-калегіі часопіса «Ахова здароўя» і рэдакцыйнага Савета часопіса «Клінічная лабараторная дыягностыка» (Расія), Праўлення Беларускага біяхімічнага таварыства.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 388.
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Біяхімікі Беларусі
- Гематолагі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР