Уладзімір Генадзевіч Спрынджук
Уладзімір Генадзевіч Спрынджук | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1987[1] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1966) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ёнас Кубілюс[d][3] і Юрый Уладзіміравіч Ліннік[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Генадзевіч Спрынджук (22 ліпеня 1936, Мінск — 26 ліпеня 1987) — беларускі савецкі матэматык, спецыяліст у тэорыі лікаў. доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук БССР (1986) Даказаў гіпотэзу Малера , звязаную з класіфікацыяй рэчаісных лікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе Спрыджук паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1959 годзе ў аспірантуру ў Віленскім універсітэце пад навуковым кіраўніцтвам Ёнаса Кубілюса . У 1963 годзе яму была прысуджана ступень кандыдата навук (Метрычныя тэарэмы аб дыяфантавых прыбліжэннях алгебраічнымі лікамі абмежаванай ступені), а ў 1965 годзе ён атрымаў ступень доктара ў Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце (за работу Праблема Малера ў метрычнай тэорыі лікаў). У 1969 годзе ён стаў прафесарам і ўзначаліў аддзел тэорыі лікаў у Інстытуце матэматыкі Беларускай Акадэміі навук у Мінску. У 1965—1971 гадах таксама выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Акрамя таго, ён выступаў з навуковымі дакладамі і лекцыямі ў Парыжскім універсітэце, Польскай і Славацкай акадэміі навук.
Спрынджук займаўся дыяфантавымі прыбліжэннямі , дыяфантавымі ўраўненнямі (г.зн. рашэнне алгебраічных ураўненняў у цэлых ліках) і трансцэндэнтнымі лікамі. Ужо ў студэнцкія гады ён апублікаваў сваю першую працу, у якой рашыў задачу Хінчына , з якім ён па гэтым пытанні нават перапісваўся. На выбар Спрынджуком напрамку даследаванняў таксама істотна паўплываў ленінградскі тэарэтык-лікавік Ю. У. Ліннік, у якога Спрынджук абараняў доктарскую. Працы Уладзіміра Спрынджука сярэдзіны 1960-х гадоў разам з тагачаснымі працамі Вольфганга Шмідта леглі ў аснову метрычнай тэорыі дыяфантавых прыбліжэнняў. У 1965 годзе ён даказаў гіпотэзу Малера, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі (па класіфікацыі Малера) тыпу 1. На той час Малеру ўжо было вядома, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі. Спрынджук жа сваім вынікам істотна ўзмацніў гэта сцвярджэнне.
У. Г. Спрынджук быў абраны з 1969 года членам-карэспандэнтам, а з 1986 года акадэмікам Акадэміі навук БССР. З 1970 года ён уваходзіў у рэдкалегію часопіса Acta Arithmetica . У 1970 Спрынджук быў запрошаным дакладчыкам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў у Ніцы (New applications of analytic and p-adic methods in diophantine approximations).
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Проблема Малера в метрической теории чисел. — Мн.: Наука и техника, 1967.
- Перакл. на англ. мову: Mahler’s Problem in metric number theory. American Mathematical Society 1969.
- Метрическая теория диофантовых приближений. — М.: Наука, 1977.
- Перакл. на англ. мову: Metric theory of Diophantine approximations. Winston and Sons, Washington D.C. 1979.
- Теорема Гильберта о неприводимости и рациональные точки на алгебраических кривых // Докл. АН СССР. 1979. — Т. 247, № 2.
- Классические диофантовы уравнения от двух неизвестных. — М.: Наука,1982.
- Перакл. на англ. мову: Classical Diophantine Equations. Springer, Lecture Notes in Mathematics Band 1559, 1993.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #113603673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #113603673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спрынджук Уладзімір Генадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 121—122. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Владимир Геннадьевич Спринджук: Библиогр. указ. — Минск, 1989. (руск.)
- Боголюбов А. Н. Математики. Механики: Биогр. справ. — Киев, 1983. (руск.)
- Спрынджук Уладзімір Генадзевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 681. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Владимир Геннадьевич Спринджук (К 70-летию со дня рождения) (руск.) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2006. № 3.
- Акадэмік Спрынджук Уладзімір Генадзевіч. Гістарычная даведка (руск.)
- Некралог на Numbertheory.org (англ.)
- Спіс публікацый У. Г. Спрынджука. (англ.)
- Уладзімір Генадзевіч Спрынджук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Спрынджук Уладзімір Генадзьевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Беларусі
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі