Уолес Стывенс
Уолес Стывенс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1955[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст, пісьменнік, драматург, паэт-адвакат, адвакат |
Гады творчасці | з 1914 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Pulitzer Prize for Poetry[d] (1955) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уолес Стывенс (англ.: Wallace Stevens; 3 кастрычніка 1879, Рэдынг, Пенсільванія — 2 жніўня 1955) — амерыканскі паэт нямецка-нідэрландскага паходжання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1897—1900 гг. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце, але дыплому не атрымаў, у 1903 годзе скончыў Нью-Ёркскую вышэйшую школу права. Працаваў журналістам у New York Herald Times, потым займаўся адвакацкай практыкай. У канцы 1890-х гг. пачаў працаваць у страхавой кампаніі. У 1909 годзе ажаніўся з Элсі Віёлай Кейчэл (1886—1963). У 1916 годзе пераехаў у Хартфард, штат Канектыкут.
Вядомасць да Стывенса прыйшла ў сярэдзіне 1910-х гадоў, калі вялікую падборку яго вершаў апублікаваў чыкагскі часопіс Poetry. На той час паэту было 35 гадоў, а яго першы паэтычны зборнік «Фісгармонія» (Harmonium) выйшаў у 1923 годзе. Цягам наступных трыццаці гадоў Стывенс выдаў зборнікі «Ідэі парадку» (Ideas of Order, 1936), «Мужчына з блакітнай гітарай» (The Man with the Blue Guitar, 1937), «Часткі свету» (Parts of a World, 1942), «Нататкі адносна найвышэйшай формы вымыслу» (Notes toward a Supreme Fiction, 1942), «Набліжэнне да лета» (Transport to Summer, 1947), «Збор вершаў» (Collected Poems, 1954), зборнік эсэ «Неабходны анёл» (The Necessary Angel, 1951), куды ўвайшлі крытычныя артыкулы Стывенса. У 1957 годзе выйшаў зборнік «Пасмяротнае» (Opus Posthumous), а ў 1972 — зборнік «Пальма на ўскрайку свядомасці» (The Palm at the End of the Mind). Лісты Стывенса былі падрыхтаваныя і выдадзеныя ў 1966 годзе яго дачкой Холі.
Двойчы лаўрэат Нацыянальнай кніжнай прэміі і Пулітцэраўскай прэміі (1955).
Зноскі
- ↑ а б Wallace Stevens // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Wallace Stevens // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в http://bollingen.yale.edu/poet/wallace-stevens Праверана 4 верасня 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Рэдынгу (Пенсільванія)
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Хартфардзе (Канектыкут)
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Паэты ЗША