Урок беларускай мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урок беларускай мовыM:
англ.: A lesson of belarusian
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Працягласць 53 хв.
Краіна
Мова польская
Год 2006
IMDb ID 0920739

«Уро́к белару́скай мо́вы» (англ.: A lesson of belarusian) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Мірослава Дэмбіньскага, створаны на кінастудыі «Everest» пры падтрымцы Польскага Інстытута Кіно[pl] ў 2006 годзе.[1]

У 2008 годзе CD-дыск з фільмам і яшчэ некаторыя дыскі сталі першай інфармацыйнай прадукцыяй, прызнанай экстрэмісцкай[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм пра драматычныя падзеі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. У ім адлюстравана барацьба маладых беларусаў супраць рэжыму Лукашэнкі. Канспірацыйныя змовы, дэманстрацыі, жорсткае ўціхамірванне сацыяльнага пратэсту паказваюцца знутры, з пункту гледжання маладых апазіцыянераў. Створана вельмі эмацыйная карціна палітычнай сітуацыі ў апошняй таталітарнай дзяржаве ў Еўропе.

У фільме здымаліся[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Франак Вячорка
Макс Русць
Стэфа Кавалеўская
Міша Рэўцкі
Павал Супаненка
Аляксандр Мілінкевіч
Уладзімір Колас
Арына Вячорка

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • рэжысёр — Мірослаў Дэмбіньскі
  • аператары — Мацей Шафніцкі, Міхал Слюсарчык
  • асістэнты рэжысёра — Міраслава Дэмбіньска, Пётр Дудановіч
  • асістэнты аператара — Віка Сцепановіч, Макс Русць, Марыўш Сушэк, Воля Швед
  • гукарэжысёр — Тэрэза Стэмпень

Зноскі

  1. A lesson of Belarusian (англ.). Culture Unplugged. Праверана 7 красавіка 2020.
  2. «Экстрэміст Іосіф Бродскі». Што рабіць тым, у каго кніга на паліцы?. Новы Час (26 кастрычніка 2022).