Усевалад Паўлавіч Савіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Паўлавіч Савіч
Дата нараджэння 19 лютага 1885(1885-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1972(1972-05-25) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, міколаг, ліхенолаг
Навуковая сфера ліхеналогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
заслужаны дзеяч навукі РСФСР
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Savicz».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Vsevolod Pavlovic Savicz на Віківідах
Старонка на Віківідах

Усевалад Паўлавіч Са́віч[1] (19 лютага 1885 — 25 мая 1972) — вучоны ў галіне ліхеналогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Вучань У. Л. Камарова[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бабруйску. Вучыўся у прагімназіі ў Мазыры, перайшоў у Мінскую гімназію, якую скончыў у 1904 годзе. Потым вучыўся ў біялагічнай групе фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Адначасова працаваў статыстам у тэатры, адкуль быў звольнены ў 1906 годзе за ўдзел у вулічных дэманстрацыях. Па запрашэнню Х. Я. Гобі працаваў прэпаратарам і куратарам гербарыя Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Пачаў вывучаць ліхеналогію пад кіраўніцтвам А. А. Яленкіна. У 1907—1912 гадах працаваў асістэнтам у У. Л. Камарова. Быў абраны сакратаром батанічнага гуртка.

Універсітэт скончыў у 1912 годзе. У 1913—1917 гадах служыў у арміі, прымаў удзел у баях на тэрыторыі Аўстрыі. З 1920 года намеснік дырэктара, з 1925 года — вучоны сакратар Галоўнага батанічнага сада РСФСР[1]. У 1932—1937[1] гадах намеснік дырэктара, у 1932—1960[1] — кіраўнік аддзела Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 180 навуковых прац па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін і іх выкарыстанні ў медыцыне і гаспадарцы. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый, у тым ліку Камчацкай (1907—1910), Беларускай (1925—1930), Арктычнай (1930). У 1933—1937 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Советская ботаника». У 1936—1951 гадах рэдактар часопіса «Природа». Таксама пад рэдакцыяй У. П. Савіча выдаваўся часопіс «Новости сис-тематики низших растений».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]