Усевалад Родзька
Усевалад Родзька | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1946 |
Месца смерці | |
Бацька | Філарэт Родзька |
Маці | Вера з Гулевічаў |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, палітык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усевалад Родзька (21 чэрвеня 1920, хут. Паддубнае каля в. Чучавічы Лунінецкага павета (цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) — 1946?) — беларускі палітычны і ваенны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў. Брат мастачкі Галіны Русак.
Скончыў Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, а пасля — падафіцэрскую школу ў Замбраве. У верасні 1939, як харунжы рэзерву 42-га пяхотнага палка, прымаў удзел у нямецка-польскай вайне. Быў паранены, 19 верасня трапіў у нямецкі палон, знаходзіўся ў шталагу каля Познані.
Вызвалены з лагера 20 жніўня 1940. Адразу ж устанавіў кантакты з дзеячам і беларускай палітычнай эміграцыі. Працаваў сакратаром Кракаўскагп філіяла Варшаўскага беларускага камітэта. Уваходзіць у групу В. Гадлеўскага, якая арганізоўвала падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. З вясны 1941 супрацоўнічаў з абверам. З ліпеня 1941 — бурмістр Віцебска. Арганізатар нацыянальнага падпольнага і партызанскага руху, з 1942 г. — старшыня ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Выступаў з публіцыстыкай у легальным і нелегальным друку. Член Беларускай цэнтральнай рады, адказны за працу з моладдзю. З сакавіка 1944 выконваў абавязкі камандзіра 15-га батальёна БКА, меў ранг капітана. За ўдзел у антыпартызанскай аперацыі і ў маі-чэрвені і 1944 у раёне Вілейкі ўзнагароджаны Жалезным Крыжам II ступені. Распрацаваў план антынямецкага паўстання ў Мінску, якое меркавалася ўзняць падчас правядзення Другога Усебеларускага кангрэса.
З жніўня 1944 г. — у ваеннай школе «Дальвіц», быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёна. У студзені 1945 г. загадам Галоўнага кіраўніцтва ваенных спраў БЦР атрымаў ранг маёра. У чэрвені 1945 з групай дэсантнікаў з Чэхіі перабраўся ў Беласток, дзе быў арыштаваны і вывезены ў БССР. Паводле іншай версіі, бы ў арыштаваны савецкім і спецслужбам і ў маі 1945 у Чэхіі і выкарыстоўваўся імі для ліквідацыі падполля і партызанскіх атрадаў БНП.
22 мая 1946 «за здраду Радзіме» прыгавораны ваенным трыбуналам войска ў МУС Беларускай ваеннай акруг і да расстрэлу. Смяротны прысуд быў заменены вялікім тэрмінам зняволення, які адбываў у Сібіры. Ад яго імя савецкія спецслужбы ў 1950-х арганізоўвалі радыёгульні з заходнімі цэнтрамі. Далейшы лёс невядомы. Паводле іншых звестак расстраляны ў 1946 годзе.[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ёрш С. Арыштаваны ў Беластоку // Ніва № 27, 7 ліпеня 1996;
- Ёрш С. Усевалад Родзька // Наша ніва № 9, 11 траўня 1998;
- Ёрш С.Вяртаньне БНП. Асобы й дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ,1998. С. 19-25;
- Юзік С. [Язэп Сажыч]. Яшчэ, і больш пра Ўсевалада Родзьку і некаторых ягоных школьных сяброў // Беларускі дайджэст (ЗША),1998,№ 8 (56), верасень. Перадрук — Наша ніва,1999, 11 студзеня, № 1;
- Ткаченко Е. Среди живых и мертвых // БДГ, 2001, 22 ноября, № 79;
- Ёрш С. Пра Міхася Ганька і Ўсевалада Родзьку // Беларус, 2003, № 485, чэрвень;
- Грыбоўскі Ю. Беларускі рух і Нямеччына напярэдадні і ў пачатку Другой сусьветнай вайны // Архэ, 2009, № 5. С. 156—157.
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»