Ордэн Зялезнага Рыцара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Зялезнага Рыцара
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн[d]
Каму ўручаецца вайскоўцам
Кім уручаецца
Падставы ўзнагароджання выдатны ваенны ўчынак
Дата заснавання 1 верасня 1949
Статус уручаецца
Першае 24 лютага 1952
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Пагоні

Ордэн Зялезнага Рыцара, або Ордэн Жалезнага Рыцара — вайсковая ўзнагарода рады БНР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Ордэн Зялезнага Рыцара быў прызначаны для «адзначэньня ваенных ці вайсковых заслугаў» і быў узнагародай «выдатных ваенных учынкаў». Гэтую ўзнагароду меў права надаваць галоўны камандовец беларускага войска, або ў мірны час — былы галоўны камандовец. Аднак на пачатку 1950-х гадоў галоўнага камандоўца не было, таму «капітулу ордэну „Зялезнага Рыцара“» часова замяняў прэзідэнт Рады БНР. Статут ордэна быў зацверджаны і пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 года.

Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года быў пададзены толькі малюнак ордэна, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Паводле гэтай жа газеты гэтым медалем ужо былі ўзнагароджаныя:

  • Міхал Вітушка — Ордэнам Зялезнага Рыцара 3-га класу.
  • Усевалад Родзька — Ордэнам Зялезнага Рыцара 3-га класу.
  • Маёр Саха — Ордэнам Зялезнага Рыцара 4-га класу.
  • 3-ы Камандоўцы асобных аддзелаў і адзін афіцэр сувязі — Ордэнамі Зялезнага Рыцара 4-га класу

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Зялезнага Рыцара мае чатырохканцовы крыж, пасярэдзіне якога дзве скрыжаваныя шаблі. Ордэн выконваецца з золата, срэбра ці бронзы, шаблі на ім з таго ж матэрыялу, што і ордэн. На променях крыжа літары «Б. Н. Р.» Адваротны бок ордэна як пярэдні, але без літараў і шабляў і з парадкавым нумарам. Стужка чырвонага (цёмнага) і зямельнага (бурага) колеру, зложаная трохвугольнікам. На стужцы дзве скрыжаваныя шаблі, як і на ордэне.

Ступені[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн падзяляўся на пяць класаў, а таксама на:

  • Вялікі Крыж
  • Камандорскі Крыж
  • Кавалерыйскі Крыж
  • Залаты Крыж ордэна Зялезнага Рыцара
  • Срэбны Крыж ордэна Зялезнага Рыцара

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]