ФК Генгам
Генгам | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | En Avant de Guingamp Cotes d’Armor | ||
Заснаваны | 1912 | ||
Горад | Генгам, Францыя | ||
Стадыён |
Стад дзю Рудуру Умяшчальнасць: 18 250 |
||
Прэзідэнт | Бертран Дэпла[d] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Ліга 2 | ||
2021/22 | 6 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Генгам» (фр.: Guingamp) — французскі футбольны клуб з горада Генгам. Заснаваны ў 1912 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (2009, 2014). «Генгам» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Стад дзю Рудуру», які размяшчаецца ў межах горада. Прафесійны статус клуба з’яўляецца даволі нетыповым для камуны, дзе пражываюць толькі 7280 жыхароў. Пры гэтым клубны стадыён здольны змясціць больш за 18 тысяч гледачоў.
Клуб упершыню выйшаў у Лігу 1 (найвышэйшы дывізіён Францыі) у 1995 годзе. Пасля неаднаразова выбываў у ніжэйшыя дывізіёны, але ў 2013—2019 гадах зноў выступаў у Лізе 1. Акрамя перамогі ў Кубку Францыі, клуб таксама вядомы тым, што стаў клубам-«трамплінам» для такіх ігракоў як Дзідзье Драгба, Фларан Малуда, Фабрыс Абрыэль і Венсан Кандэла.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Генгам
- Афіцыйны сайт (фр.)