Фармамід
Фармамі́д, метанамід — амід мурашынай кіслаты HCONH2.
Бясколерная гіграскапічная вадкасць. Малекулярная маса 45,04 а. а. м. Тэмпература плаўлення 2,55 °С. Тэмпература кіпення 210,7 °С. Шчыльнасць 1133,4 кг/м³ пры тэмпературы 20 °С. Добра раствараецца ў вадзе, ніжэйшых спіртах, эфірах, ацэтоне, феноле, хлараформе. Не раствараецца ў вуглевадародах, нітрабензоле, некаторых хлорвуглевадародах. Добра растварае жэлацін, казеін, жывёльны клей. Не растварае вуглевадароды, тлушчы і алеі.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Фармамід у прамысловасці атрымліваюць сінтэзам з аміяку і аксіду вугляроду ў метанольным растворы метылату натрыю пры тэмпературы 80—100 °С і ціску 10—30 МПа. Таксама выкарыстоўваецца двухстадыйны цыкл, у выніку якога атрымліваюць больш чысты фармамід.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Фармаміды выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці мурашынай кіслаты, змягчальніка паперы, растваральніка, у складзе бальзаміруючых мазей. Таксама з'яўляецца сыравінай у вытворчасці гетэрацыклічных злучэнняў (амідазолу, пірымідзіну, трыазіну і інш.) і алкалоідаў.
Шкоднае ўздзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Тасічнае рэчыва. Здольны ўсмоктвацца праз непашкоджаную скуру. Здольны назапашвацца ў арганізме. Пашкоджвае нервовую і сасудзістую сістэмы, печань.
У выніку дэгідратацыі фосфарным ангідрыдам утвараецца сінільная кіслата[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фармамід
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рэчыва}}. |
[[Катэгорыя:Азотазмяшчальныя арганічныя злучэнні ]