Флуарэсцэнцыя
Выгляд
Флуарэсцэ́нцыя (ад назвы мінералу флюарыт) — кароткачасовая люмінесцэнцыя. Час затухання не перавышае 10−8 с пасля спынення ўзбуджэння. Узнікае ў выніку спантанных пераходаў узбуджаных атамаў (малекул) у нармальны стан. Апісаў і даследаваў Дж. Г. Стокс.
Спектры флуарэсцэнцыі, яе палярызацыя і кінетыка звязаны са структурай і сіметрыяй малекул, характарам іх узаемадзеяння, залежаць ад канцэнтрацыі раствораў, віду ўзбуджэння і інш.
Выкарыстоўваецца пры вывучэнні структуры крышталёў і эксітонных працэсаў у іх, энергетычных узроўняў малекул, іх структуры і ўзаемадзеянняў і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).