Перайсці да зместу

Франсуа Дзюкенуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Дзюкенуа
фр.: François Duquesnoy
Франсуа Дзюкенуа, партрэт працы Антоніса ван Дэйка
Франсуа Дзюкенуа, партрэт працы Антоніса ван Дэйка
Імя пры нараджэнні Francois Duquesnoy
Дата нараджэння 12 студзеня 1597(1597-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1643(1643-07-12)[3][4][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Паходжанне Валонія
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, рысавальнік
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Hiëronymus Duquesnoy the Elder[d]
Уплыў на Justus de Corte[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Дзюкенуа (фр.: François Duquesnoy; 12 студзеня 1597, Брусель — 12 ліпеня 1643, Ліворна) — фламандскі барочны скульптар валонскага паходжання, працаваў у Рыме.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сын Жэрома Дзюкенуа, прыдворнага скульптара эрцгерцага Альберта, генерал-губернатара Нідэрландаў, і яго жонкі Ізабелы; Дзюкенуа-старэйшы — аўтар бронзавай версіі вядомай скульптуры хлопчыка, які пісае ў Бруселі (1619). Раннія працы Франсуа Дзюкенуа прыцягнулі ўвагу эрцгерцага, і ён адправіў здольнага юнака ў Рым. У 1624 годзе Дзюкенуа пасябраваў з Нікола Пусэнам, дзяліў жыллё і працаваў разам з ім. Абодва мастакі працавалі пад заступніцтвам Касіяна даль Поца.

«Адоніс» працы Дзюкенуа

З 1625 года Дзюкенуа супрацоўнічаў з Берніні ў саборы Святога Пятра. Пазней Пусэн рэкамендаваў Дзюкенуа кардыналу Рышэльё, які прапанаваў яму месца пры двары Людовіка XIII і пасаду главы каралеўскай акадэміі разьбярства ў Парыжы. Гэтым планам было не наканавана спраўдзіцца з-за заўчаснай смерці Дзюкенуа па дарозе ў Парыж. Вядомы біёграф італьянскіх мастакоў эпохі барока Джан П’етра Белоры (1672) узносіў мастацтва Дзюкенуа за тое, што ён падняў сучаснае разьбярства да ўзроўню Старажытнага Рыма. Дзюкенуа сапраўды прыўнёс у барока шматлікія элементы класіцызму, якія апярэдзілі трактоўку класічнай старажытнасці ў Вінкельмана і Кановы.

Зноскі

  1. François Duquesnoy // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. Czech National Authority Database Праверана 13 ліпеня 2024.
  3. http://global.britannica.com/biography/Francois-Duquesnoy
  4. François du Quesnoy // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Michelucci M. François Duquesnoy: la fama e il sospetto. Livorno: Editrice l’informazione, 2002
  • Lingo E.C. François Duquesnoy and the Greek ideal. New Haven; London: Yale UP, 2007.