Фрыдрых фон Амерлінг
Фрыдрых фон Амерлінг | |
---|---|
ням.: Friedrich von Amerling | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1803[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 1887[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Заступнікі | Франц Іосіф I |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых фон Амерлінг (ням.: Friedrich von Amerling, 14 красавіка 1803, Вена — 14 студзеня 1887, Вена) — аўстрыйскі мастак. Разам з Фердынандам Георгам Вальдмюлерам адзін з найаўтарытэтнейшых мастакоў-партрэтыстаў XIX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Франца Амерлінга, майстра ювелірнай апрацоўкі срэбранага і залатога дроту, і Тэрэзіі Каргль. У 1815—1824 гадах Амерлінг вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў. Пасля гэтага наведваў заняткі ў школе гравёраў Іозефа Клібера, потым перайшоў у клас «гістарычных асноў малюнка» Хуберта Маўрэра і Карла Гзельхофера.
У 1824 годзе Амерлінг перабраўся ў Прагу да свайго дзядзькі Генрыха і да 1826 года навучаўся ў мясцовай акадэміі ў Іозефа Берглера Малодшага. 1827—1828 гады правёў у Лондане, дзе на Амерлінга вельмі ўразіў Томас Лоўрэнс. Пазней Амерлінг жыў у Парыжы, дзе працаваў у Араса Вернэ, і Рыме. З 1828 года Амерлінг уладкаваўся ў Вене і пачаў атрымліваць заказы ад імператарскага дома, арыстакратыі і бюргерства.
У 1829 годзе атрымаў прэмію Рэйхеля венскай акадэміі. На працягу жыцця Амерлінг здзейсніў шмат працяглых паездак: у 1836 і 1838 гадах — у Італію, у 1838 годзе — у Нідэрланды, у 1839 годзе — у Мюнхен, у 1840—1843 гадах — Рым, у 1882 годзе — у Іспанію, у 1884 годзе — Грэцыю, у 1885 годзе — у Скандынавію, даехаў да Нордкапа, і ў 1886 годзе — у Егіпет і Палесціну.
У 1878 годзе Амерлінга набілітавалі. У доме прызнанага венскага мастака бывалі вядомыя літаратары і музыканты, напрыклад, Франц Ліст.
У 1858 годзе Амерлінг набыў у Вене палац у венскім раёне Гумпендорф. Мастак таксама валодаў вялікай калекцыяй каваных вырабаў.
Сярод шматлікіх узнагарод мастака ёсць і атрыманы ў 1879 годзе ордэн Жалезнай кароны.
Урачыста пахаваны на Цэнтральных могілках Вены.
Зноскі
- ↑ а б Friedrich von Amerling
- ↑ Friedrich von Amerling — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Amerling, Friedrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 29.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11864498X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1803 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 14 студзеня
- Памерлі ў 1887 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-партрэтысты
- Мастакі Аўстрыі
- Мастакі XIX стагоддзя