Фрэдэрык Пол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэдэрык Пол
англ.: Frederik Pohl
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Frederik George Pohl, Jr.
Дата нараджэння 26 лістапада 1919(1919-11-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 2013(2013-09-02)[1][2][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Leslie Perri[d], Dorothy Les Tina[d], Judith Merril[d], Carol Ulf Stanton[d] і Elizabeth Anne Hull[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рэдактар, раманіст, пісьменнік, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, literary agent
Кірунак футурыянцы[d]
Жанр фантастыка і навуковая фантастыка
Мова твораў амерыканскі варыянт англійскай мовы
Прэміі
Узнагароды
frederikpohl.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Фрэдэрык Пол (англ.: Frederik Pohl; 26 лістапада 1919, Нью-Ёрк, ЗША — 2 верасня 2013) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.

Рос і вучыўся галоўным чынам у Брукліне. У 17 гадоў удзельнічаў у Першай сусветнай канвенцыі фантастаў (Філадэльфія), а ў 19 гадоў разам з Айзэкам Азімавым, Сірылам Корнблатам і Дэйманам Найтам заснаваў таварыства футурыянцаў. У гэты ж час пачынае выдаваць і рэдагаваць два навукова-фантастычныя часопісы: «Astonishing Stories і Super Science Stories», дзе пад рознымі псеўданімамі публікуе свае творы. Пасля службы ў ВПС ЗША (1943—45) доўгі час быў літаратурным агентам (у прыватнасці, А. Азімава). Да 1969 выдаваў часопісы «If і Galaxy».

Пад сваім імем публікуецца з 1953 года. Пасля спынення актыўнай выдавецкай дзейнасці ў 1970-х Ф. Пол паказаў сябе як таленавіты раманіст. Яго раман «Чалавек плюс» атрымаў прэмію «Нэб’юла» (1976), затым выйшаў раман «Брама», уганараваны прэміямі «Нэб’юла», «Х’юга» і «Локус» і мемарыяльнай прэміяй Дж. Кэмпбэла (1977). Затым ён стварае раманы «За сінім гарызонтам падзей», «Джэм», а таксама «Гады горада», «Узыход чорнай зоркі», «Свет у канцы часу» і інш.

Сярод узнагарод прэмія «Вялікі майстар» (1992), па тры прэміі «Нэб’юла», «Х’юга» і «Локус».

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Frederik Pohl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Encyclopædia Britannica Праверана 29 верасня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]