Фрэйзінгенскія ўрыўкі
Фрэйзінгенскія ўрыўкі, таксама Брыжынскія ўрыўкі, састарэлае Фрэйзінгенскі рукапіс (славенск.: Brižinski spomeniki) — тры рэлігійныя тэксты на старажытнаславенскай мове, запісаныя лацініцай у X—XI стагоддзях[1]. Уваходзяць у пергаментны рукапіс біскупа-місіянера Аўраама з баварскага горада Фрайзінга на лацінскай мове.
З’яўляюцца найстаражытнейшым помнікам пісьменства на славенскай мове, а таксама найстаражытнейшым тэкстам на славянскай мове, запісаным лацініцай. Упершыню выяўлены ў манастыры Фрайзінга ў 1803 годзе. Захоўваюцца ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхене.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Яны прадстаўляюць сабой тры артыкулы на старажытнаславенскай мове (дзве формулы споведзі і адзін урывак павучання), устаўленыя ў стары лацінскі рукапіс. Рукапіс адносяць звычайна да Χ стагоддзя, але славянскі тэкст яе спісаны, мабыць, з больш старажытнага рукапісу. Першы ўрывак па змесце ўяўляе сабой агульную споведзь, другі ўрывак — гутарку, трэці ўрывак — верагодна, малітву.
Фрэйзінгенскія ўрыўкі былі выдадзеныя ўпершыню Пятром Кёпенам у «Зборы славінскіх помнікаў, якія знаходзяцца за граніцамі Расіі» ў Санкт-Пецярбургу ў 1827 годзе[2]. Затым Капітарам у Glagolita Clozianus у Вене ў 1836 годзе, у хрэстаматыях Антона Янежыча, Slovenska Slovnica, s kratkim pregledom Slovenskega Slovstva ter z malim cirilskim in glagoliškim berilom za Slovence (4-е выд., 1868; 5 выд., пад загалоўкам Slovenska Slovnica za domačo in šolsko rabo, 1876), Міклашыча, Chrestomathia palaeoslovenica (1854), Васкрасенскага і інш.
Кодэкс з Фрэйзінга ўваходзіць у лік самых каштоўных і змястоўных рукапісаў Баварскай дзяржаўнай бібліятэкі. Ён прадстаўляе сабой унікальны помнік духоўнай культуры і мае вялізнае культурнае і нацыянальнае значэнне для Славеніі.
Зноскі
- ↑ Кондрашов - Словенский язык . philology.ru. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Собрание словенских памятников, находящихся вне России. Составлено П. Кеппеном, магистром правоведения, доктором философии и членом разных ученых обществ. Спб., тип. имп. Воспитательного дома, 1827. XXXII, 94 с.; 1 л. илл.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Половинкин И. Н.,. Фрейзингенские отрывки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.