Фёдар Кузьміч Анташкевіч
Фёдар Кузьміч Анташкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1945 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне |
|
Часць | 296-й гвардзейскі лёгкі артылерыйскі полк 25-га танкавага корпуса 3-й гвардзейскай арміі 1-га Украінскага фронту |
Камандаваў | арудзійным разлікам |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Фёдар Кузьміч Анташкевіч (1922, в. Казігорка, Талачынскі раён — 4 сакавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945). Камандзір гарматы 296-га гвардзейскага лёгкага артылерыйскага палка 25-га танкавага корпуса 3-й гвардзейскай арміі 1-га Украінскага фронту. Гвардыі старэйшы сяржант[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фёдар Кузьміч Анташкевіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Казігорка Аршанскага павета Магілёўскай губерні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (цяпер Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сялянскай сям'і Кузьмы Кандрацьевіча і Фёклы Сямёнаўны Анташкевіч. Беларус. Сябра ВКП(б) з 1942 года. Адукацыя 10 класаў.
У 1939 годзе пасля смерці жонкі Кузьма Кандрацьевіч з трыма сынамі — Фёдарам, Сямёнам і Анатолем — пераехаў у вёску Кіслае Омскай вобласці (цяпер Ішымскага раёна Цюменскай вобласці. Тут сям'я купіла дом, абзавялася асабістай гаспадаркай. Адсюль у кастрычніку 1941 года Ішымскім РВК Ф. К. Анташкевіч быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Ваяваў пад Масквой, на Курскай дузе, вызваляў Украіну. Асабліва вызначыўся ў баях ля горада Губен на тэрыторыі Германіі 1-4 сакавіка 1945 года[1]. Згодна са скупым армейскім данясення 1 сакавіка 1945 г на подступах да горада Губен нямецкія падраздзяленні колькасцю больш за 500 чалавек пры падтрымцы самаходных гармат і артылерыі контратакавалі пазіцыі, на якіх размяшчалася батарэя 296-га гвардзейскага лёгкага артылерыйскага палка. Калі ў ходзе бою праціўнік блізка наблізіўся да батарэі, Ф. К. Анташкевіч падняў свой разлік і ў рукапашнай сутычцы адкінуў варожых салдат. На наступны дзень немцы яшчэ сем разоў атакавалі пазіцыі батарэі і двойчы разлік Ф. К. Анташкевіча ўступаў у няроўную рукапашную схватку з ворагамі. На досвітку 4 сакавіка немцы пайшлі ў чарговую атаку. Батарэя адстаяла займаныя пазіцыі, але ў гэтым баі старэйшы сяржант Ф. А. Анташкевіч загінуў у выніку прамога траплення ў прыладу варожага снарада.
10 красавіка 1945 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старэйшаму сяржанту Фёдару Кузьмічу Анташкевічу было прысвоена званне Героя Савецкага саюза пасмяротна. Пахаваны Ф. К. Анташкевіч на мемарыяльным могілках горада Губен (Зямля Брандэнбург Германія).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Памятны знак у вёсцы Казігорка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь
- Мемарыяльная дошка на будынку Абалецкай сярэдняй школы ў вёсцы Абольцы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь
- Помнік Ф. К. Анташкевічу ў сяле Наватраўнае Ішымскага раёна Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі
- Імя Героя Савецкага Саюза Ф. К. Анташкевіча носіць МАУ «Наватравінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа» і адна з вуліц вёскі Наватраўнае Ішымскага раёна Цюменскай вобласці
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои земли Тюменской. 2-е изд., доп. Свердловск. 1975
- Навечно в сердце народном. 3-е изд. доп. и испр. Минск. 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общедоступный электронный банк документов «Подвиг Народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 22 мая 2012. № в базе данных 150001121
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Пахаваныя ў Любушскім ваяводстве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны