Хайдударагская архідыяцэзія
Хайдударагская архідыяцэзія | |
---|---|
Archieparchia Haidudoroghensis | |
візантыйскі абрад | |
Галоўны горад | Дэбрэцэн |
Краіна | Венгрыя |
Дата заснавання | 8 чэрвеня 1912 |
Кафедральны сабор | Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы |
Дыяцэзіі-суфраганы | Мішкальцкая і Ньірэдзьхазская |
Парафій | 125 |
Іерарх | Péter Fülöp Kocsis[d] |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі |
|
Колькасць каталікоў | 270.000 |
Афіцыйны сайт | hd.gorogkatolikus.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хайдударагская архідыяцэзія (лац.: Archieparchia Haidudoroghensis) — архідыяцэзія Венгерскай каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Дэбрэцэн, Венгрыя. У Хайдударагскую мітраполію ўваходзяць Мішкальцкая і Ньірэдзьхазская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Хайдударагскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Хайдудараг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перадумовамі ўтварэння Хайдударагскай дыяцэзіі сталі дзеянні мукачэўскага біскупа Стэфана Панкавіча, які падтрымліваў палітыку мадзьярызацыі русінскага народа. У 1870 годзе ён на Будапешцкім царкоўным кангрэсе абвясціў пра вяршэнства лацінскай царквы над Мукачэўскай епархіяй. Пазней ён вылучыў паўднёвы рэгіён Мукачэўскай епархіяй з цэнтрам у горадзе Хайдудараг у асобны вікарыят, дзе ўвёў набажэнства на венгерскай мове. 8 чэрвеня 1912 года Рымскі Папа Пій X выдаў булу «Christifideles graeci», якой на аснове паўднёвага вікарыята Мукачэўскай епархіі заснаваў самастойную Хайдударагскую дыяцэзію візантыйскага абраду з падпарадкаваннем лацінскай Эстэргамскай мітраполіі (сёння — Эстэргамска-Будапешцкая архідыяцэзія). Да Хайдударагскай дыяцэзіі адышла частка тэрыторыі Клуж-Напоцкай і Арадзьскай дыяцэзій і Эстэргамскай і Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзій.
9 красавіка 1934 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў, улічваючы вынікі Трыянонскага дагавора, выдала дэкрэт «Apostolica sedes», якім перадала 67 румынскамоўных прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі Румынскай каталіцкай царквы, у прыватнасці 35 прыходаў Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзіі, 22 прыходы Арадзьскай дыяцэзіі і 10 прыходаў Марамурэшскай дыяцэзіі.
5 сакавіка 2011 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў выпусціла дэкрэт «Ut aptius spirituali», якім перадала 29 прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі апостальскаму экзархату Мішкальца.
20 сакавіка 2015 года пры рэарганізацыі царкоўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных структур Хайдударагская дыяцэзія была ўзведзена ў ранг мітраполіі з суфраганнымі Мішкальцкай і Ньірэдзьхазскай дыяцэзіямі. Пры гэтым у гэты ж дзень новаўтвораная Ньірэдзьхазская дыяцэзія атрымала частку тэрыторыі старой Хайдударагскай дыяцэзіі[1]. Кафедра мітраполіі была перанесена ў горад Дэбрэцэн.
Ардынарыі дыяцэзіі
[правіць | правіць зыходнік]- біскуп Іштван Міклашы (23.06.1913 — 30.10.1937);
- біскуп Міклаш Дудаш O.S.B.M.[2] (25.03.1939 — 15.07.1972);
- біскуп Імрэ Цімка (7.01.1975 — 30.03.1988);
- біскуп Сілард Керэстэш (30.06.1988 — 10.11.2007);
- архібіскуп Петэр Фюлёп Кочыш (2.05.2008 — па цяперашні час).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
- Bolla Christifideles graeci, AAS 4 (1912), стр. 429—435 (лац.)
- Decreto Apostolica Sedes, AAS 26 (1934), стр. 436 (лац.)
- Decreto Ut aptius spirituali, AAS 103 (2011), стр. 306 (лац.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя (англ.)