Перайсці да зместу

Хайфаўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хайфаўскі ўніверсітэт
іўр.: אוניברסיטת חיפה
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва іўр.: אוניברסיטת חיפה
Міжнародная назва англ.: University of Haifa
Заснаваны 1963
Студэнты 13 000
Краіна
Размяшчэнне Хайфа
Сайт haifa.ac.il
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хайфаўскі ўніверсітэт (іўр.: אוניברסיטת חיפה, англ.: University of Haifa) — ізраільская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Хайфа на гары Кармель.

Заснаваны ў 1963 годзе, універсітэт атрымаў поўную акадэмічную акрэдытацыю ў 1972 годзе, стаўшы шостай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установай і чацвёртым універсітэтам Ізраіля. Універсітэт мае самую вялікую ўніверсітэцкую бібліятэку ў Ізраілі. Сярод ізраільскіх вышэйшых навучальных устаноў універсітэт мае самы вялікі працэнт (больш 40%) арабскіх студэнтаў.