Хальказін
Хальказін | |
---|---|
Формула | Cu2S |
Сінгонія | манаклінная |
Колер | Сінявата-чорны, шэры, чорны, сера-чорны, стальны шэры |
Колер рысы | Цёмна-шэры |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 2,5 — 3 |
Спайнасць | Недасканалая |
Шчыльнасць | 5,5 — 5,8 г/см³ |
Хальказі́н, халькацыт, медны блішчак (стар.-грэч.: χαλκός — медзь;) — мінерал, сульфід медзі Сu2S; адна з асноўных састаўных частак медных руд (змяшчае да 80 % медзі).
Крохкі. Непразрысты. Утварае свінцова-шэрыя суцэльныя масы, зерні, налёты, скарынкі. Паходжанне яго гіпергеннае, радзей гідратэрмальнае. Утрыманне медзі (Сu) — 79,8 %, серы (S) — 20,2 %, прымешкі серабра, жалеза, кобальту, нікелю, мыш'яку, золата.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях — рамбічнай і гексаганальнай. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць — 2—3 па шкале Моаса; шчыльнасць — 5,5—5,8 г/см³. Раствараецца ў азотнай кіслаце.
Выкарыстоўваецца для выплаўлення медзі. У Беларусі трапляецца ў гнейсах і гранітоідах крышталічнага фундамента.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 533. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 228. — 583 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хальказін у базе webmineral.com (англ.)
- ХАЛЬКОЦИТ // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- КаталогМинералов.Ru (руск.)
- Халькозин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хальказін