Выдзяляецца 4 роды, каля 90 відаў — своеасаблівых, здольных мяняць афарбоўку і «страляць» доўгім языком па сваіх ахвярах.
Даўжыня цела да 60 см. Тулава сціснутае з бакоў, укрыта рагавымі зярнятамі і бугаркамі. На галаве ў многіх відаў рагавыя і скураныя нарасці. Ногі доўгія, пяціпальцыя. Хвост доўгі, учэпісты. Вочы вялікія, з тоўстымі зрослымі павекамі і маленькай цэнтральнай адтулінай для зрэнкі; рухі вачэй незалежныя. Афарбоўка цела мяняецца ў залежнасці ад умоў асяроддзя, голаду, смагі, сполаху і інш.