Харытон Сцяпанавіч Гарагляд
Харытон Сцяпанавіч Гарагляд | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (23) кастрычніка 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1985 (86 гадоў) |
Род дзейнасці | ветэрынар, гігіеніст, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | ветэрынарыя[1], санітарыя[d], гігіена і навука[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (11 кастрычніка 1898, Стахава, сучасны Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарнай медыцыны, спецыяліст па гігіене прадуктаў жывёлагадоўлі[2]. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Удзельнік грамадзянскай вайны[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1925 годзе скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут[2]. З 1934 па 1960 год узначальваў кафедру ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскага ветэрынарнага інстытута (у 1941—1944 гг. ў Траецкім ветэрынарным інстытуце, Чалябінская вобласць)[2]. Адначасова ў 1950—1954 гг. — дырэктар НДІ жывёлагадоўлі АН БССР[2]. З 1956 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара, з 1971 (1970[3]) навуковы кансультант Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.
Узнагароджаны Залатым медалём імя М. І. Вавілава.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Х. С. Гарагляд распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання[2]. Распрацаваў апарат для абеззаражвання мяса пры прамысловай перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння жоўцевых пігментаў у мясе і альдэгідаў у тлушчах[2]. Даследаваў эпізааталогію і дыягносціку трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сярод апублікаваных прац:
- Болезни и вредители рыб. — М., 1955
- Трихинеллёз сельскохозяйственных животных и его профилактика. — Мн., 1959
- Ветеринарно-санитарная экспертиза с основам технологии продуктов животноводства. — М., 1960 (совм. с В. П. Коряжновым, Я. П. Шлипаковым)
- Ветеринарно-санитарные исследования продуктов животноводства и растениеводства. — Мн., 1962
- Болезни диких животных. — Мн., 1971
- Ветеринарно-санитарная эксспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства. — Л., 1974 (в соавт.)
і інш.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж Горегляд Харитон Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Редкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмік ГАРАГЛЯД Харытон Сцяпанавіч (руск.) // На сайце НАН Беларусі
- Харытон Сцяпанавіч Гарагляд у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Краткая история учреждения образования «ВИТЕБСКАЯ ОРДЕНА „ЗНАК ПОЧЕТА“ государственная академия ветеринарной медицины» Архівавана 15 ліпеня 2012. (руск.)
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1985 годзе
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
- Дактары ветэрынарных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Столінскім раёне
- Ветэрынары Беларусі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Ветэрынары СССР
- Гігіеністы
- Паразітолагі