Стахава
Вёска
Стахава
| ||||||||||||||||||||||||
Ста́хава[1] (трансліт.: Stachava, руск.: Стахово) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Плотніцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана за 27 км на паўночны захад ад Століна[2], за 248 км ад Брэста[2], за 6 км ад чыгуначнай станцыі Прыпяць[2], 6 км на паўночны ўсход ад Плотніцы, за 5 км на поўнач ад Асаўцоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадана ў прывілеі пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча ад 1503 года баярыну Карпу Карпавічу на востраў Асавы і дварышчы ў сёлах Стахава і Плотніца.
У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Стахаўскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2001 год -- 1162 жыхары, 470 двароў[2]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1857) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000699.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Каля вёскі размешчана Міні-ГЭС «Стахава»
Вядомы асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне прыбораў і метадаў эксперыментальнай фізікі, інфарматыкі.
- Міхаіл Аляксандравіч Бычкоўскі — беларускі кераміст.
- Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (1898—1985) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́хаў, м.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ста́хава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 182. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стахава- Стахава на Radzima.org
- Рэальны прагноз надвор’я ў вёсцы Стахава