Хасан Насрала
Хасан Насрала | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. حسن نصر الله | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Abbas al-Musawi[d] | ||||||
Пераемнік | Naïm Qassem[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 жніўня 1960[1][2] |
||||||
Смерць |
27 верасня 2024[3][4][…] (64 гады) |
||||||
Жонка | Fatimah Yasin[d] | ||||||
Дзеці | Muhammad Hadi Nasrallah[d] і Zainab Nasrallah[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам[5] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | political aspects of Islam[d][6], мілітарызм[6] і палітычны рух[d][7] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасан Насрала́ (араб. حسن نصرالله; 31 жніўня 1960[1][2], Бурдж Хамуд[d], Ліван — 27 верасня 2024[3][4][…], Харэт-Хрэйк[d], Ліван) — генеральны сакратар ліванскай шыіцкай палітычнай партыі і ваенізаванай арганізацыі Хезбала, прызнанай тэрарыстычнай арганізацыяй шэрагам краін. Заняў гэты пост пасля забойства свайго папярэдніка Абаса аль-Мусаві ў 1992 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хасан Насрала быў старэйшым з васьмі дзяцей у сям’і. Бацька, Сеед Абдул Карым, родам з вёскі Базурыя, што ў раёне Гара-Амелі, паўднёвы Ліван, працаваў у адным з прыгарадаў Бейрута, а калі Хасану было 15 гадоў, ён разам з сям’ёй вярнуўся на малую радзиму. Тут Насрала ўступіў у шэрагі ваенізаванай шыіцкай арганізацыі «Амаль». Нягледзячы на ўзрост, юнак становіцца адным з мясцовых лідараў гэтай арганізацыі.
У 1977 годзе Хасан Насрала з дапамогай Шэйха Мухамада аль-Гаравая адправіўся ў Эн-Наджаф — цэнтр шыіцкай палітычнага жыцця ў Іраку — атрымліваць рэлігійную адукацыю, але ўжо на наступны год яго, як і многіх іншых радыкальна настроеных ліванцаў, выслалі з краіны. Насрала вярнуўся ў Ліван, дзе стаў вучнем лідара арганізацыі «Амаль» шэйха Абаса аль-Мусауі. У 1980 годзе Насрала ўвайшоў у палітычнае кіраўніцтва «Амаль» і стаў яе палітычным прадстаўніком у даліне Бека.
Пасля пачатку Лівана-ізраільскай вайны 1982 года Насрала выйшаў з «Амаль» і стаў членам новай радыкальнай групоўкі «Хезбала» («Партыя Алаха»), якая змагалася супраць ізраільскай акупацыі поўдня Лівана і даліны Бека (шыіцкія раёны Лівана).
У 1989 г. Насрала працягнуў рэлігійную адукацыю ў іранскім горадзе Кум.
З 1992 года, пасля гібелі шэйха аль-Мусаві і яго сям’і, шэйх Насрала ў якасці духоўнага лідара і генеральнага сакратара Хезбалы прысвяціў сябе стварэнню ў рамках яе магутнай ваеннай арганізацыі. З гэтай мэтай ён усталяваў пастаянныя кантакты з уладамі Ірана і Сірыі. Пад кіраўніцтвам Насралы «Хезбала» стала сур’ёзным праціўнікам ізраільскай арміі, якая акупіравала поўдзень Лівана. Мяркуюць, што менавіта яе ўзброены супраціў у канцы 1990-х стаў адным з асноўных фактараў, якія ў рэшце рэшт вымусілі ізраільцян прыняць рашэнне аб вывадзе сваіх войск у 2000 годзе, пасля 18-гадовай акупацыі. Разам з ізраільскай арміяй вымушаны былі сысці і падраздзяленні «Арміі паўднёвага Лівана». У сувязі з гэтым у Ліване і ва ўсім арабскім свеце асноўнай заслугай Хасана Насралы лічаць тое, што ён паклаў канец ізраільскай акупацыі Лівана. Гэта спрыяла і павышэнню палітычнага прэстыжу яго руху.
У 2004 годзе Насрала адыграў значную ролю ў дасягненні дамоўленасці паміж «Хезбалой» і Ізраілем аб абмене палоннымі (зняволенымі) і целамі загінулых, у выніку якой дзесяткі арабаў былі вызвалены з ізраільскіх турмаў.
У 2005 годзе «Хезбала», прыняўшы ўдзел у выбарах у блоку з рухам «Амаль», атрымала большасць у выбарчай акрузе № 2 (Паўднёвы Ліван), змагла правесці ў парламент 23 прадстаўнікоў (з 128 дэпутатаў) і апынулася прадстаўлена ва ўрадзе (Мухамад Фнейш — партфель міністра энергетыкі і водных рэсурсаў).
Пасля забойства ў Ліване былога прэм’ер-міністра краіны Рафіка Харыры Савет бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю № 1559, якая запатрабавала вываду ўсіх замежных войск з Лівана. У асноўным меліся на ўвазе войскі Сірыі, якія знаходзіліся ў гэтай краіне з тых часоў, як яны былі ўведзены сюды ў 1976 годзе для таго, каб пакласці канец грамадзянскай вайне. У адказ на гэтую рэзалюцыю Насрала арганізаваў некалькі масавых дэманстрацый у падтрымку сірыйскага ўрада. У Рэзалюцыі № 1559 таксама змяшчалася патрабаванне «распусціць і раззброіць ўсе ліванскія і неліванскія напаўвайсковыя фарміраванні (militias)» і «ўсталяваць кантроль ўрада Лівана над усёй ліванскай тэрыторыяй». Гэта палажэнне непасрэдна тычылася ўзброеных атрадаў «Хезбалы», якія не падпарадкоўваліся ліванскаму ўраду і фактычна кантралявалі раёны поўдня Лівана.
У ходзе ваеннага сутыкнення паміж Ізраілем і «Хезбалой» з 12 ліпеня па 14 жніўня 2006 года ізраільцяне спрабавалі ўсталяваць дакладнае месцазнаходжанне і захапіць альбо ліквідаваць шэйха, для чаго высаджвалі дэсант у Паўднёвым Ліване, аднак гэтая аперацыя поспеху не мела. 22 верасня 2006 года Насрала выступіў перад сотнямі тысяч сваіх прыхільнікаў з Лівана, а таксама іншых арабскіх і мусульманскіх краін на адной з плошчаў паўднёвай частцы Бейрута, дзе святкавалася «боская перамога» ў 34-дзённай вайне з Ізраілем. У лістападзе 2006 года ў тэлеінтэрв’ю заявіў, што «Хезбала» поўнасцю аднавіла ваенны арсенал. Па словах шэйха, на ўзбраенні ў групоўкі меліся як мінімум 30 тысяч ракет, чаго дастаткова для пяці месяцаў вайны.
Пасля вайны Насрала пастаянна знаходзіўся ў абароненым бункеры, які размяшчаўся ў сакрэтным месцы на поўдні Лівана, баючыся раптоўнай атакі ізраільскіх спецслужбаў. У ліпені 2007-га і ў лютым 2010-га шэйх наведваў Дамаск па запрашэнні прэзідэнта Сірыі Башара Асада. У сірыйскай сталіцы сустракаўся таксама з прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінежадам. У чэрвені 2010 года прэм’ер-міністр Турцыі Рэджэп Эрдаган запрасіў Насрала наведаць Анкару, аднак шэйх адмовіўся ад рызыкоўнай паездкі з Лівана ў Турцыю праз Сірыю. У кастрычніку 2010 года Насрала прымаў у Ліване Ахмадзінежада, але сам доўгія гады не бываў у Тэгеране.
У лістападзе 2009 года шэйх Насрала ў шосты раз абраны генеральным сакратаром «Партыі Алаха».
У 2011 годзе ў СМІ паведамлялася аб тым, што «асабісты стан Насралы ацэньваецца ў 250 мільёнаў долараў», а «сумарны капітал кіраўнікоў «Хезбаллы» і звязаных з імі ліванскіх прадпрымальнікаў можа дасягнуць за два мільярды долараў».
У лютым 2013 года радыёстанцыя «Голас Бейрута» са спасылкай на блізкія да «Хезбала» крыніцы паведаміла, што 52-гадовы Насралла вылецеў у Тэгеран для праходжання курса лячэння ў сувязі з анкалагічным захворваннем. На выпадак неспрыяльнага развіцця падзей верагодным пераемнікам Насралы называюць яго намесніка ў «Партыі Алаха» Наіма Касема.
На думку лідара тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Аймана аз-Завахіры, Насрала «сарваў сваю старую маску», калі раскрыў удзел «Хізбалах (Хезбала)» у баявых дзеяннях супраць сірыйскіх паўстанцаў. Лідар Аль-Каіды лічыў Насрала «прыладай у руках іранскага экспансіянізму» для ўстаноўкі ў Сірыі шыіцкага ладу.
Ізраільскі бок ускладваў на Хасана Насралу адказнасць за забойства ізраільскіх грамадзян і салдат, а таксама за планаванне і здзяйсненне тэрарыстычных актаў супраць Ізраіля і па ўсім свеце. Прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху 27 верасня 2024 года на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку выступіў з рашучай прамовай, заявіўшы, што Ізраіль будзе «працягваць аслабляць «Хезбалу» да таго часу, пакуль усе мэты не будуць дасягнуты». У той жа дзень знішчальнікі ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па галоўнай штаб-кватэры «Хезбалы» ў сталіцы Лівана Бейруце. Ізраіль абвясціў пра забойства Хасана Насралы ў выніку авіяўдару. Разам з ім былі забітыя высокапастаўленыя камандзіры «Хезбалы».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Hassan Nasrallah // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hassan Nasrallah // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б IDF says Hezbollah leader Hassan Nasrallah was killed in Beirut strike — 2024.
- ↑ а б A Hezbollah megerősítette, hogy az izraeli hadsereg támadásában meghalt a vezetőjük — 2024.
- ↑ (not translated to mul), (not translated to mul), (not translated to mul) YouTube — 2005.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 кастрычніка 2024.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 1 лістапада 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хвалебны біяграфічны нарыс «Загадка Насрулы»PDF
- «Inside the Mind of Hezbollah», Washington Post, 7/16/2006.
- «Hezbollah: The Major Leagues of Terrorism?», 7/20/2006.