Храмасомная тэорыя спадчыннасці
Храмасо́мная тэо́рыя спа́дчыннасці — тэорыя аб лакалізацыі фактараў спадчыннасці ў храмасомах клетак. Распрацавана нямецкім эмбрыёлагам Тэадорам Боверы (1902—1907) і амерыканскім цытолагам У. Сетанам (1902—1903).
Эксперыментальнае абгрунтаванне лакалізацыі генаў у храмасомах было атрымана пазней Т. Морганам і яго супрацоўнікамі К. Брыджэсам, А. Сцёртэвантам і Г. Мёлерам, якія працавалі з пладовай мушкай Drosophila melanogaster[1]. Асноўныя высновы сфармуляванай імі храмасомнай тэорыі спадчыннасці былі апублікаваны ў 1915 годзе ў кнізе «Механізм мендэлеўскай спадчыннасці»[2].
У 1933 годзе Томасу Моргану за адкрыццё ролі храмасом у спадчыннасці была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне[3].
Храмасомная тэорыя спадчыннасці ўсталёўвае, што пераемнасць адзнак арганізмаў у шэрагу пакаленняў вызначаецца пераемнасцю іх храмасом. Гены, лакалізаваныя ў храмасоме, складаюць групу счаплення і перадаюцца сумесна; колькасць груп счаплення роўная гаплоіднай колькасці храмасом і пастаянная для кожнага віду арганізмаў; адзнакі, што залежаць ад счаплення генаў, таксама наследуюцца сумесна. Счэпленае наследаванне адзнак парушаецца ў выніку перакрыжавання храмасом , якое прыводзіць да пераразмеркавання генетычнага матэрыялу паміж гомалагічнымі храмасомамі ў працэсе меёзу.
Храмасомная тэорыя спадчыннасці дазволіла сфармуляваць адзін з найважнейшых прынцыпаў генетыкі аб адзінстве дыскрэтнасці і бесперапыннасці генетычнага матэрыялу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Инге-Вечтомов 2010, с. 153-181.
- ↑ Morgan T.H., Sturtevant A.H., Muller H.J., Bridges C.B. The mechanism of mendelian heredity. — New York: Henry Holt and Company, 1915. — 262 с.
- ↑ The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1933 (англ.). Nobel Media AB 2013. Праверана 11 снежня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Храмасомная тэорыя спадчыннасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Инге-Вечтомов С. Г. Генетика с основами селекции: учебник для студентов высших учебных заведений. — СПб.: Изд-во Н-Л, 2010. — С. 153—181. — 720 с. — ISBN 978-5-94869-105-3.