Царква Святой Тройцы (Маркаўшчына)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Святой Тройцы | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Самуэль Леў Агінскі |
Дата заснавання | XVII ст. |
Царква Святой Тройцы — колішняя царква ў Віцебску, помнік архітэктуры барока XVII ст.. Знаходзілася на правым беразе Дзвіны, на Маркаўшчыне. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Царква ўваходзіла ў комплекс Маркава манастыра Святой Тройцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі заснаваў пры Маркавым манастыры драўляную царкву Святой Тройцы. У 1690 годзе яна згарэла. У тым жа годзе па фундацыі сына Льва Самуэля Шымана Караля збудавалі новую драўляную царкву, асвечаную 31 мая 1691 года. Пра гэта паведамлялі два надпісы над уваходам з двух бакоў, зробленыя лацініцай і кірыліцай: «Дом гэты збудаваны ў гонар святой Тройцы. Года 1690, мая 8»[1].
У 1839 годзе царкву асвяцілі наноў. У будынку правялі рамонт.
У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры драўлянага барока, у традыцыях Віцебскай школы дойлідства. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Зрубы і сяродкрыжжа завяршаліся высокімі шатрамі з купаламі-банямі. Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў плане абходная галерэя.
Усярэдзіне царквы сцены і скляпенні цалкам пакрываў роспіс, зроблены алейнымі фарбамі па палатне, прымацаваным на гладка абчасаныя брусы. Увесь цыкл налічваў 158 кампазіцый на біблейскія, евангельскія і апакрыфічныя сюжэты і 10 выяў святых з бакоў клірасаў. Кожны сюжэт акантоўваўся прамавугольнай маляванай рамай з раслінным арнаментам і меў надпіс на стараславянскай мове.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычная графіка
[правіць | правіць зыходнік]-
Д. Струкаў, 1864
-
Д. Струкаў, 1864
-
1865
-
1890
-
1891
-
да 1900
Гістарычныя здымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
1909
-
1912
Роспісы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.