Цві Замір
Цві Замір | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
іўр.: צבי זמיר | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Meir Amit[d] | ||||||
Пераемнік | Isaac Hofi[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1925 |
||||||
Смерць |
2 студзеня 2024[1] (98 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Cvika Zarzevski | ||||||
Дзеці | Dani Zamir[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Армія абароны Ізраіля[d] | ||||||
Званне | Алуф[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цві Замір (іўр. צבי זמיר), пры нараджэнні Цвіка Заржэўскі (польск.: Zvicka Zarzevsky; 3 сакавіка 1925, Лодзь, Польшча — 2 студзеня 2024, Тэль-Авіў) — ізраільскі ваенны і грамадскі дзеяч, начальнік знешняй разведкі Масад.
Служба ў Масадзе
[правіць | правіць зыходнік]Прызначаны ў 1968 годзе на пасаду дырэктара знешняй разведкі Масад. У 1972 годзе палестынскія тэрарысты з арганізацыі «Чорны верасень» здзяйсняюць тэракт на мюнхенскай Алімпіядзе. Цві Замір знаходзіўся ў гэты час у Мюнхене і спрабаваў дапамагчы нямецкім спецслужбам у вызваленні ізраільскіх спартсменаў. Немцы адмаўляліся ад любой дапамогі і іх «добры план» правальваецца. Усіх закладнікаў забілі. Голда Меір даручыла Масаду арганізаваць аперацыю адплаты, вядомую пад імем «Гнеў Божы». Цві Замір бліскуча справіўся з заданнем. Да канца тэрміну яго знаходжання на пасадзе дырэктара Масада, большасць тэрарыстаў з «чорнага спісу» знішчаныя, у тым ліку Алі Хасана Саламэ, які спланаваў мюнхенскі тэракт.
У красавіку 1973 года, агенты Масада бяруць удзел у аперацыі «Вясна маладосці» (אביב נעורים), па знішчэнні трох высокапастаўленых дзеячаў ФАТХ у Ліване.
Адзіным сур’ёзным праколам Цві Заміра стала яго няздольнасць пераканаць ізраільскі ўрад у намеры арабскіх краін пачаць вайну ў 1973 годзе, хоць Замір атрымліваў звесткі ад свайго самага высокапастаўленага агента ў Егіпце — зяця прэзідэнта краіны Гамаля Насера, доктара Ашрафа Маруана.
Пайшоў у адстаўку ў верасні 1974 года.
Зноскі