Цэліякія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэліякія
Біяпсія тонкага кішэчніка ў хворага з цэліякіяй. Бачная сплошчаная форма варсінак, лейкацытарная інфільтрацыя і гіперплазія крыпт.
Біяпсія тонкага кішэчніка ў хворага з цэліякіяй. Бачная сплошчаная форма варсінак, лейкацытарная інфільтрацыя і гіперплазія крыпт.
МКХ-10 K90.090.0
МКБ-10-КМ K90.0
МКХ-9 579.0579.0
МКБ-9-КМ 579.0[1][2]
OMIM 212750
DiseasesDB 2922
MedlinePlus 000233
eMedicine med/308 
MeSH D002446
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэліякія — дыспепсія глютэну праз нястачу стрававальных ферментаў. Вымагае пажыццёвага выключэння з ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубікі, віскі, гарэлка, кансервы, карамель, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкі, маянез, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакаладныя цукеркі з начынкай). Ускладненне хваробы выклікае знясіленне, страўнікава-кішачны крывацёк і развіццё ракавай пухліны, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1 % насельніцтва Зямлі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Хваробе спрыяе нервовае ўзрушанне, інфекцыя і хірургічная аперацыя ў брушной поласці.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба на пачатку суправаджаецца разладам стрававання, метэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасць, страта вагі, зніжэнне апетыту, раздражняльнасць, пагаршэнне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленне дзяснаў і расколіны на вуснах[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Вольга Цыбульская. Цэліякія: калі кішэчнік не ў парадку // Краіна здароўя. — 26 верасня 2009. — № 38 (150). — С. 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]