Цім (Курская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Цім[2] (руск.: Тим) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Цімскага раёна Курскай вобласці Расіі.
Насельніцтва — 3003 чал. (2017).
Размешчаны ў вярхоўях ракі Цім (басейн Дона), на аўтадарозе А144 Курск — Варонеж, за 35 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Шчыгры (на лініі Курск — Варонеж) і за 75 км на ўсход ад Курска. З 1779 па 1924 год — павятовы горад Цімскага павета Курскай губерні.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1938 года.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Курскай вобласці