Цімок
Выгляд
Цімок | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 189 км |
Басейн | 4 666 км² |
Расход вады | 40 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 43°55′12″ пн. ш. 22°17′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дунай |
• Каардынаты | 44°12′49″ пн. ш. 22°40′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цімок (сербск.: Тимок, балг.: Тимок, лац.: Timacus) — рака на Балканах, у Сербіі і Балгарыі, правы прыток ракі Дунай. Бярэ пачатак у заходняй частцы хрыбта Старая-Планіна, у сярэдняй плыні перасякае горна-пагорыстае ўзвышша, у ніжняй частцы прымае спакойны, раўнінны характар.
З-за пагорыстага рэльефу рака амаль несуднаходна, але яе воды выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах. У ніжняй сваёй плыні на працягу каля 15 км служыць натуральнай мяжой паміж Сербіяй і Балгарыяй. Даўжыня ракі — 189 км, плошча басейна каля 4.666 км². На рацэ размешчаны сербскія гарады Княжэвац і Заечар, недалёка ад вусця балгарскае мястэчка Брэгава.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |